Друк
19.10.2018 Грамадства
Псіхічная атака міліцыі супроць няскораных берасцейцаў
 
“Бачыш. Я ж казаў, што яны самі прыдуць...”, - гаварыў на хаду сваім калегам адзін з міліцыянтаў, што спяшаліся ўзяць у кола невялікую групу берасцейцаў, якія прыйшлі сустрэць вядомага палітыка Міколу Статкевіча пасля адсідкі.
 
Нагадаем. 14 кастрычніка ў Берасці прайшла нядзельная акцыя супраць будовы завода свінцовых акумулятараў. Пасля акцыі было затрымана 17 берасцейцаў. 12 з іх правялі суткі пад арыштам у Ленінскім РАЎС г. Брэста. Суд ленінскага раёна г.Брэста пакараў 7 з затрыманых грашовымі штрафамі, а тры, сярод іх Мікола Статкевіч, атрымалі па 5 сутак арышту.
 
Мікола выйшаў у бодрым гуморы, на выхадзе яго сустракала шчастлівая жонка Марына, некалькі журналістаў і неабыякавых берасцейцаў.
 
Скарыстаўшыся тым, што Міколу Статкевіча прыйшлі сустракаць людзі з моцнай грамадзянскай пазыцыяй, супрацоўнікі міліцыі вышчамілі сярод прысутных грамадзкага актывіста Валерыя Фамінскага, карэспандэнта Радыё Рацыя Яўгена Скрабца, каб уручыць позвы на нядзелю 21 кастрычніка, https://www.facebook.com/wialiczkin/videos/10156872162932392/?t=1
 
Такі ж лёс напаткаў карэспандэнтаў Белсат, міліцыянты ня ведалі іх прозвішчы, зразумелі па апаратуры і былі вымушаныя ўдакладняюць іх прозвішчы па мабільнаму тэлефону. Карэспандэнты Алесь Ляўчук і Мілана Харытонава атрымалі позвы пазней. Супрацоўнікі міліцыі адмыслова прыехалі ім да хаты.
https://www.facebook.com/milka.kotka/videos/2278740202198855/?t=182
 
Статкевічы і рэшта наўмысна чакалі пакуль вынесуць позвы, бо была пагроза, што ахвяр зацягнуць на тэрыторыю РАУС і тады гэта працэдура расцягнецца не меньш чым на 3 гадзіны.
 
Увесь час сустрэчы палітыка міліцыя праводзіла “псыхічную атаку”, акцыю запалохвання, то “выпадкова” міліцэйскі бус для перавозкі затрыманых стаяў у метры ад сустракаючых з адчыненымі на пасадку дзвярыма, то яго заменяе аўтазак і гыміць выхлапной трубой ізноў жа з адкрытымі дзвярыма.
 
Калі падыйшоў грамадзкі актывіст Андрэй Аляксандравіч Шарэнда, супрацоўнікі міліцыі паабяцалі выпісаць яму позву таксама, сказалі, што прывязуць да хаты. Насамрэч да хаты ён так і не дабраўся, яго схапілі побач з пад’ездам і зараз ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання Ленінскага РАЎС. яму ўмяняюць парушэнне арт. 23.34.
 
Праваабаронца Уладзімір Вялічкін кажа, што відавочна бралі, каб журналістаў і сведкаў побач не было, не пра позву шла мова, а каб “закрыць” на выходныя.
 
Галоўная мэта ўладаў зупыніць няспынныя акцыі берасцейцаў супраць завода, які на іх думку нясе непапраўную пагрозу здароў’ю жыхароў і акаляючаму наваколлю. Супраць незадаволеных берасцейцаў улады выкарыстоўваюць міліцыю і суд. Коратка кажучы - каб галубоў не кармілі”, - падсумаваў праваабаронца.
 
 
© 2019 "Берасцейская вясна"