Друк
19.10.2018 Грамадства
Берасцейскіх блогераў забралі адбываць суткі
 
Раніцай 18 кастрычніка праваабаронца Уладзімір Вялічкін даведаўся, што Сяргея Пятрухіна затрымалі ў двары дома і адправілі адбываць адміністратыўны арышт. Уладзімір связаўся з Аляксандрам Кабанавым і апынулася, што па Кабанава таксама прыйшлі.
 
Нагадаем, што ў нядзелю 14 кастрчніка было затрымана 17 берасцейцаў, якія вуступілі на плошчы Леніна супраць будовы завода свінцовых акумулятараў. 12 з затрыманых правялі ноч да суда ў ізалятары часовага ўтрымання Ленінскага РАЎС г.Брэста. У панядзелак-аўторак суд Ленінскага раёна пакараў 9 з затрыманых буйнымі штрафамі, а тры ўдзельнікі адміністратыўны арышт па 5 сутак. Блогераў Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава адразу пад варту не ўзялі.
 
Алесь Кабанаў пасьпеў паведаміць правабаронцу, што затрыманне адбылося карэктна. Зараз блогеры адбываюць пакаранне Пятрухін у Берасці, кабанаў у Бярозе.
 
“Тэарэтычна блрогераў павінны выпусціць з-пад варты ў нядзелю, але яны ўжо атрымалі позвы на пятніцу. З якой нагоды не зразумела. Мяркую, што іх прытрымаюць да панядзелка, каб не паспелі на плошчу “карміць галубоў” і ў панядзелак агучаць чарговы прысуд”, - пракаментаваў сітуацыю праваабаронца Ўладзімір Вялічкін.
 
 
© 2019 "Берасцейская вясна"