12.11.2018 Грамадства
Ліс на Волі! Да суда не давезлі...
Нагадаем, 11 лістапада на плошчы Леніна ў Берасці пасля кармлення галубоў супрацоўнікі міліцыі затрымалі ЛІСа. ЛІСа даставілі ў Ленінскі РАЎС для разбіральніцтва. У мінулую нядзелю берасцейцы збіралі подпісы каб сустрэцца з кіраўніком вобласці Анатолем Лісам. І у гэтую нядзелю ЛІС прыйшоў, але не старшыня аблвыканкама, а аніматар у касцюме ліса. Ліс раздаваў паветраныя балонікі "каўбаскі" дзецям...
Фота Сяргея Пятрухіна
Лісам апынуўся берасцеец Канстанцін Астапук.
“Я не думаў, што мяне затрымаюць. Але ад міліцыі, ад Самасюка, чакаў што заўгодна.
Спачатку казалі, што затрымліваюць па крымінальнай справе, потым - да высвятлення асобы, потым па 23.34-1...
Я быў у восьмай камеры, затрымлівалі і змяшчалі ў ІЧУ на загад начальніка. Пасля майго затрымання ў міліцыі была цэлая нарада. Думалі, што са мной рабіць.
Потым прынеслі позву на 12 на наступную нядзелю. Касцюм ліса пакуль не аддалі, рэчавы доказ.
Я думаю, што аперацыяй кіраваў Самасюк, бо пасмяхаўся, пытаўся пра мае стаўленне да халоднай вады, маржавання ў Мухаўцы. Маўляў, там халодная вада, хутка ты туды пойдзеш...” - распавёў Канстанцін абставіны свайго затрымання і засмяяўся: “На Новы Год апрану касцюм парасяці, бо падобны да аднаго супрацоўніка міліцыі, сакрэт якога”.
© 2023 "Берасцейская вясна"