Друк
20.11.2018 Грамадства
"У чым сіла, брат?"
 
- “Сіла ў праўдзе” - выдатнае словазлучэнне ... Правільнае, але ці можам мы, простыя людзі, прымяніць яго ў Беларусі? Думаю, што некаторыя катэгорыі грамадзян-так. Хто ж яны такія? Выкажу здагадку, што гэта тыя, хто тым ці іншым чынам маюць уладу ў РБ і іх набліжаныя.
 
Гэта ўсё тыя, хто працуе ў рай-, гар-, абл выканкамах і, натуральна, іх сем'і... Гэтак жа ўсе тыя, хто працуе ў сілавых структурах , а іх у нас не мала, пачынаючы са звычайнага войска і міліцыі і заканчваючы "Алмаз"-ам і іншымі супер сакрэтнымі службамі, ці да іх набліжаныя.
 
Але ёсць адно АЛЕ. Гэта тое, а якая ж "праўда" ва ўсіх тых, хто пералічаны вышэй? А іх праўда ў тым, дзе яны працуюць, хто ў іх сваякі і якая ў іх магчымасць даць на лапу тым, каму трэба. А што ж з астатнімі?
 
Або хто гэтыя астатнія? А гэта мы з вамі, простыя, і працавітыя людзі. Тыя, хто арае за грашы. Тыя, хто калісь верыў у праўду ... Тыя, хто па вушы ў крэдытах. Тыя, чые мужы, сыны, браты ездзяць на заробкі у іншыя краіны, каб хоць неяк жыць у нашай краіне, у Беларусі. Тыя, якія жывуць ад заробку да заробку, а, заплаціўшы за камунальныя паслугі, глядзяць на тыя грашы, што засталіся і разважаюць, ці пайсці ў аптэку за лекамі, ці пакінуць на "паесці".
 
Так ці могуць яны разлічваць на праўду? Могуць. Але! Афішаваць яе не могуць. Дамагчыся яе не могуць. Чаму? Ды таму што праўда ў іх не такая, як у тых, хто мае ўладу і да яе набліжаных. І няхай ты сто разоў маеш рацыю, па законе, па Канстытуцыі, па сумленні ў рэшце рэшт, твая праўда нішто і завуць яе ніяк, калі ты "прасталюднік"!
 
Сумна? Так. Нават вельмі. Ні аб якой дэмакратыі ў нашай краіне не можна весці гаворкі пакуль не будзе ў нас незалежных судоў, законапаслухмяных і сумленных чыноўнікаў і праваахоўных органаў для якіх прысяга не пустое слова.
 
І вось калі нарэшце-то ўсё-ўсё і народ, і ўлады зразумеюць і вывучаць 3-ці артыкул Канстытуцыі РБ “Адзінай крыніцай дзяржаўнай улады і носьбітам суверэнітэту ў РБ з'яўляецца НАРОД”: НАРОД ажыццяўляе сваю ЎЛАДУ непасрэдна, праз прадстаўнічыя і іншыя органы ў формах і межах вызначаных Канстытуцыяй - вось тады ў нас, магчыма, нашыя “праўды” і ўраўняюцца, толькі тады мы зможам казаць пра Голас народа і толькі тады мы перастанем быць "народцам".
 
Зразумейце і запомніце: НАРОД - УЛАДА!
Кацярына
 
© 2022 "Берасцейская вясна"