Друк
21.11.2018 Грамадства
Абласны суд разгледзеў скаргі двух берасцейскіх актывістаў
 
21 лістапада 2018 г. у абласным судзе разглядаліся скаргі грамадзкіх актывістаў С. Пятрухіна і Ю. Зубік на рашэнні судоў першай інстанцыі, якія «ўзнагародзілі» іх штрафамі ў памеры 50 і 10 базавых велічынь адпаведна.
 
Суддзя Таццяна Феакцістава пакінула ў сіле пастанову суда першай інстанцыі і блогер шчасна займеў яшчэ 500 еўра кары, якія ўступілі ў законную сілу.
 
Такім чынам Сяргея Пятрухіна за адно і тое ж правапарушэнне пакаралі два разы. Ён ужо адседзеў 5 сутак адмяраныя яму суддзёй Дзмітрыем Шурыным.
 
Суддзя Брэсцкага абласнога суда з прыгожым прозвішчам Феакцістава
 
Разгляд скаргі Юліі Зубік таксам прайшоў хутка і бяз болю. Натрэніраваная ў барацьбе з грамадзянамі суддзя Ніна Шастак хутка разруліла сітуацыю, і Юлія Зубік цяпер мае 100 еўра штрафу.
 
Юлія Зубік
 
Ніна Шастак.
 
Блогер Сяргей Пятрухин ня згодны з пастановай суда:
 
“Зыходзячы з судовай практыкі я ведаю, што двойчы за адно правапарушэнне не судзяць і пайшоў у суд, каб Феакцістава мне радасна паведаміла, што яна адмяняе пастанову суду першай інстанцыі, але ... тандэм залежных судоў і залежных сілавікоў пакуль цяжка адалець. Але пакуль.
 
А вінаватым у антынароднай судовай каруселі я хачу нагадаць пра немінучую люстрацыю. Асабліва гэта тычыцца начальніка УУС Брэсцкага аблвыканкама генерала Аляксандра Астрэйка, яго намесніка Генадзя Вайтовіча, начальніка Ленінскага РАУС Сяргея Дзмітрука і, вядома, шедевральнага маёра Мікалая Самасюка, які ўвайшоў у ганебныя старонкі гісторыі беларускай міліцыі затрыманнем Ліса і выклікам людзей па позвах у нядзельныя дні.
 
Алілуйя!.
 
© 2019 "Берасцейская вясна"