25.11.2018 Грамадства
Неабыякавыя грамадзяне сочаць за судовымі справамі ТАА "Белинвестторг-Сплав"
22 лістапада у Брэсцкім абласным судзе адбыўся разгляд скаргі ТАА "Белинвестторг-Сплав" (па стану на ліпень 2018 з’яўлялася адзіным уласнікам ТАА "АйПауэр") на пастанову Бярозаўскага раённага суду.
Суддзя Брэсцкага абласнога суду Васілюк
Нагадаю, што гэтае прадпрыемства, якое знаходзіцца у Белаазёрску, займаецца перапрацоўкай адпрацаваных свінцовых акумулятараў. У рамках мерапрыемстваў па маніторынгу навакольнага асяроддзя было ўсталявана, что зямля на асабістай тэрыторыі прадпрыемства забруджана свінцом.
Вяла адміністрацыйны працэс і, адпаведна, складала пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні Бярозаўская раённая іспекцыя прыродных рэсурсаў, а раённы суд 5 кастрычніка пастанавіў прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці ТАА "Белинвестторг-Сплав" па арт. 15.11 КаАП (псаванне зямель) і накласці адміністратыўнае спагнанне ў выглядзе штрафа на суму 1298,5 рублёў (53 базавых велічыні). У выніку – суддзя Брэсцкага абласнога суду ВАСІЛЮК не знайшоў падстаў для задавальнення скаргі і пакінуў пастанову суду першай інстанцыі без зменаў.
Гэта ўжо не першая судовая справа ў гэтым годзе з удзелам ТАА "Белинвестторг-Сплав". У Эканамічным судзе Брэсцкай вобласці ўжо разгледжана некалькі спраў, у тым ліку па іскавым заявам пракурора Брэсцкай вобласці, у якіх гэтае таварыства ўдзельнічала ў якасці адказчыка. І рашэнні суду былі вынесены не на карасць ТАА "Белинвестторг-Сплав", а пра сур’ёзнасць наступстваў гэтых рашэнняў сведыць тое, что, па-першае, у гэтых працэсах прадстаўлялі інтарэсы прадпрыемства сур’ёзныя адвакаты з Мінска, а не штатны юрысконсульт, і па-другое – спробы абскардзіць не на сваю карысць таксама і пастановы суду апеляцыйнай інстанцыі і ў Вярхоўным Судзе.
Характэрна і тое, што і прадстаўнікі ТАА "Белинвестторг-Сплав", і ТАА "АйПауэр" ў некаторых сваіх судовых працэсах пры прысутнасці слухачоў заяўлялі хадатайніцтва аб разглядзе спраў у закрытым рэжыме. Але марна – суддзі адхілялі гэтыя хадатайніцтвы, бо для іх задавальнення не было падстаў. Гэта можа сведчыць толькі аб тым, что гэтым прадпрыемствам ёсць што хаваць ад грамадства.
І гэтыя факты таксама пераконваюць ў тым, что хваляванне берасцейцаў вакол рэалізацыі "інавацыйнага" праекта не беспадстаўна, бо, напэўна, так збіраецца весці сваю гаспадарчую дзейнаць і ТАА "АйПауэр".
Неабыякавыя грамадзяне працягваюць сачыць таксама і за падзеямі ў судах, бо некаторую значную інфармацыю можна даведацца толькі там.
© 2023 "Берасцейская вясна"