Друк
25.11.2018 Грамадства
Людзі на плошчы разумеюць - цешыцца заўчасна
 
Сёння на плошчы Леніна ў Брэсце панавала незвычайнае ажыўленне. Адны рабочыя ці то ставілі, ці то ўпрыгожвалі Навагоднюю ёлку, іншыя палілі, адгарадзіўшы двума цяжкавікамі частку плошчы.
 
Тых, хто прыйшоў карміць галубоў было даволі шмат. А вось міліцыі паменела. Паўстала пачуццё, што РАУС здаўся. Ці памяняў тактыку. Магчыма, генерал Астрэйка зразумеў, што трэба змяншаць абароты, таму што супрацоўнікі Ленінскага РАУС ўжо сталі пасмешышчам нашага гарадка. Асабліва пасля брутальнага захопу роставай лялькі Ліса, якая забаўляла дзяцей на плошчы 11 лістапада.
 
Выклікі гараджан у нядзельныя дні да 12. 00 ў Ленінскі РАУС бонусаў у карму міліцыі не дадалі, а імя намесніка начальніка Ленінскага РАУС Мікалая Самасюка стала назоўным. Людзі ва ўсю пацяшаюцца над гарэзлівым кіраўніком затрымання Ліса.
 
Што тычыцца людзей - было відаць, што яны павесялелі. Многія лічаць, што запрашэнне ініцыятыўнай групы на сустрэчу да Міністра прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя Андрэя Худыка, перамогай. Хоць выдатна разумеюць, што радавацца рана, але спадзяюцца, што лёд крануўся і ўладныя людзі вырашаць пытанне на карысць людзей. У парадку выключэння.
 
У актыве ініцыятыўнай групы занадта шмат фактаў аб парушэннях экалагічнага заканадаўства.
 
У актыве ініцыятыўнай групы занадта шмат фактаў аб парушэннях экалагічнага заканадаўства.
 
Занадта шмат людзей незадаволена гэтым будаўніцтвам. Занадта шмат хлусні у якой была нават заўважаная намеснік міністра Ія Малкiна.
 
Занадта шмат шуму вакол заводзіка які дасць на рэгiён ўсяго 150 працоўных месцаў і перспектыву экалагічнай катастрофы. Улічваючы тое, што перадвыбарная кампанія ўжо пачалася, уладам трэба нешта рабіць з пратэстным рэгіёнам, якім стаў Брэст дзякуючы безглуздаму кiраунiцтву Анатоля Ліса і яго каманды.
 
Сяргей Пятрухiн,
Народны Рэпарцер.
 
© 2019 "Берасцейская вясна"