Друк
28.11.2018 Грамадства
Кропля пазытыву ў бочцы з дзёгцям - пасяджэнне вялося па-беларуску
 
28 лістапада брэсцкі абласны суд разгледзеў касацыйную скаргу грамадзкага актывіста Аляксандра Абляка.
 
Суддзя Руслана Альбертаўна Сянько адразу забараняе фота і відэа здымкі: “За парушэнне будзеце выдалены з залы суда”.
 
Суддзя Руслана Альбертаўна Сянько
 
Касатар выказаў недавер суду: “Суду ўвогуле не давяраю, але адвод не даю. Заяўляю адвод судовай сістэме”.
 
Суддзя адхіляе хадайніцтва як безпадстаўнае.
 
Аляксандар Абляк хадайнічае каб пасяджэнне вялось па беларуску. Хадайніцтва задаволена.
Грамадзкі актывіст падцвярджае, довады скаргі і заяўляе, што ня згодны з рашэннем суда Ленінскага раёна г. Брэста і віны не вызнае:
 
На плошчы я быў і сапраўды выказаў сваю думку наконт будовы акумулятарнага завода - гэта маё канстытуцыйнае права.
 
У судзе 1-й інстанцыі я хадайнічаў каб мне далі перакладчыка, суддзя Семянчук мне адмовіў, чым пазбавіў права на абарону. Ягонае рашэнне таксама парушае маё права на свабоду выказвання думак. Таму суд ня меў права прыцягваць мяне да адказнасці...
 
Пастанова - “падстаў для адмены рашэння суда Ленінскага раёна і задавальнення зыскавых патрабаванняў няма”.
 
Грамадзкі актывіст Аляксандр Абляк
 
“Іншага не чакаў, - сказаў пасля суда Аляксандр: Але пясяджэнне вялось па-беларуску і тое - добра. Буду складаць скаргу ў ААН”.
 
 
© 2022 "Берасцейская вясна"