03.12.2018 Грамадства
З прыходам зімы карміць галубоў на плошчы Леніна станавіцца весялей і цікавей
2 снежня на плошчы была навала цяжкай тэхнікі, як быццам Рагачук сабраўся ставіць яшчэ тры ялінкі.
Але не. Машыны паставілі адна за адной, у калону і злучылі іх чырвона-белай стужкай, маўляў, абгароджана і з боку здавалася, што ўваход на плошчу з боку вул. Пушкінскай зачынены.
Людзей прыйшло чалавек 100-120. Ірына Сіліцкая прыйшла ў касцюме Ваўка і шукала Ліса.
Сам Ліс - Канстанцін Остапук быў на плошчы, але яго касцюм пры затрыманні крапавыми амапаўцами канфіскавалі, і ёсць усе падставы меркаваць, што начальнік Ленінскага РАУС Сяргей Дзмітрук хоча задзейнічаць касцюм Ліса ў навагоднім карпаратыве.
Так што Канстанцін пакуль што будзе хадзіць на кармленні галубоў, як сярэднестатыстычны грамадзянін. Без блэзіру.
Варта адзначыць, што з міліцыі на плошчы ўсяго парачка ППСнікау ды маёр Аляксандр Буката з відэакамерай.
Здымаў з вялікай адлегласці, хаваўся то за елкамі, то за машынамі на плошчы.
Дрона не было - магчыма Аляксандр Астрэйка даў загад выкарыстоўваць у выхадны дзень маёра Букату, бо гэта значна танней, чым прыцягваць аператара квадракоптэра і ягонага камандзіра падпалкоўніка Анатоля Бажко.
Яшчэ гэтым разам ціхары здымалі з вакна 3-га паверха аблвыканкама.
Мабыць ва УУС брэстскага аблвыканкама з'явіліся свежыя мазгі - эвалюцыя ў тактыцы стрымлівания мірных пратэстаў відавочная. Навошта дроны-шмоны і Анастасія Карпік, калі з акна аблвыканкама усё як на далоні і цяпло, і мухі не лётаюць.
Карацей кажучы было нават сумна, ціха і будзенна. Няма амапаўцаў, крыкаў, бегаючых як лосі вучастковых. На мае пытанне, чаго людзі чакаяюць ад сустрэчы з міністрам Худыкам чуў толькі два адказы.
Першы, што чакаць нічога асаблівага не варта, таму як ініцыятыўная группа адкапала і паказала вялікім чыноўнікам усе, што магчыма. І тыя ўжо даўно павіны былі прыняць адпаведныя меры, але цішыня.
Іншыя кажуць, што сустрэча павінна стаць кропкай адліку ў добры бок на карысць людзей.
Будзем чакаць 5 снежня.
Сяргей Пятрухін,
Народны Рэпарцер
© 2023 "Берасцейская вясна"