Друк
04.12.2018 Грамадства
Не здымайце мяне!
 
27 лістапада сяджу на судовым пасяджэнні па справе Сяргея Ярася, які няўдала зладзіў шашлыкі на сваім падворку ў верасні 2017 г. Ён распавядае, як супрацоўнікі міліцыі Рыгор Асінкін і Юрась Матвійчук ўчынілі на гумне яго домаўладання баявік са стральбой, слёзацечным газам і збіццём. І ў самым цікавым месцы.- Бац! Смс-ка:
 
Добры дзень. Суд Ленінскага раёна г. Брэста. Просім зьявіцца ў канцылярыю суда, кабінет 4 для атрымання на рукі матываванага рашэння суда ад 12. 11. 2018 г. у пазове Петрухина С. С. аб спагнанні матэрыяльнага і маральнага ўрону”.
 
Я думаю: «Выдатна! Я як раз у судзе, не трэба адмыслова заходзіць». Пасяджэнне Ярась-Асінкіин скончылася перад самым судзейскім абедам. Прыйшоў. Апынулася, што не гатова - подпісаў няма. Пачакаў хвілін 15. Распісаўся, што атрымаў і сышоў.
 
Дома ўспомніў, што не ўдакладніў ў сакратара Анастасіі Пятроўскай пра тэрміны абскарджання. Прыйшоў ўдакладніць пасля абеду.
 
Я вельмі часта фіксую на відэа тое, што адбываецца ў кабінетах, каб потым не было ніякіх розначытанняў. Так было і ў гэты раз. Сакратарка пачала лапатаць, нешта накшталт тэрміну абскарджвання, маўляў, з моманту вынясення рашэння 15 сутак, то бок апошні дзень 27 лістапада, то бок сёння.
 
Але я пісаў і падаў заяву на выраб матывіровачнай часткі і рашэння. Таму лічыў, што адлік пойдзе з моманту атрымання. Гэты момант я і хацеў удакладніць - ці дзень атрымання з'яўляецца апошнім днём для абскарджання, і ці ёсць ў мяне яшчэ час?
 
Анастасія Пятроўская сакратар суда Ленінскага раёна г. Брэста
 
Але Анастасія Пятроўская вельмі хваравіта адрэагавала на камеру і сказала, што ўсё мне растлумачыць толькі ў тым выпадку, калі я перастану яе здымаць. Натуральна, мяне гэта не задаволіла. Я не перастаў здымаць, а сакратар не адказала на маё пытанне.
Паколькі скарга ў мяне была нпадрыхтаваная загадзя я падаў яе ў той жа дзень. Але вось паводзіны работнікаў суда мяне напружваюць.
 
Старшыня суда Ленінскага раёна г. Брэста» Баброўскі П. П. забараняе людзям рабіць фотакопіі матэрыялаў справы: “Таму што ў рамках працэсуальна-адміністрацыйнага кодэкса мы вам даем адказы аб тым, што копіі дакументаў выдаюцца з дазволу старшынствуючага па справе. Ніякіх абмежаванняў у азнаямленні з матэрыяламі справы няма. А не дазваляем фатаграфаваць, таму што ў нас ёсць такое права”.
 
 
Старшыня суда Ленінскага раёна г. Брэста Пётр Баброўскі.
 
Сакратар не адказвае на простыя пытанні. Заўсёды чакаеш з іх боку нейкай падставы. Мушу прызнацца, такога фінту я нават ад суддзі Андрэя Конючкі не чакаў. Андрэй Уладзіміравіч адмовіў мне ў пазове таму як насудзіў, што «затрымалі мяне законна, у ІЧУ вярнулі законна, што я перашкаджаў міліцыянтам пранікаць у маю кватэру і аказваў не падпарадкаванне». Тым самым не ўшанаваў рашэння двух судоў - раённага і абласнога.
 
Магчыма, калі б я быў звычайным чалавекам, а не ворагам брэсцкага чынавенскага і міліцэйскага саслоўя, усё было прасцей і інакш, але ... Як ёсць.
 
Каментар праваабаронцы Ўладзіміра Вялічкіна: “Тое, што нашы судовыя органы намагаюцца ў апошні дзень даць матэрыял людзям, якія збіраюцца абскаржваць рашэнні судоў - гэта робіцца наўмысна дзяля таго, каб людзі мелі менш магчымасцяў абскардзіць сваі пастановы, прысуды. Трэба ня забываць, што звяртацца да адваката дорага”.
 
 
Сачыце за навінамі на «Берасцейскай Вясне»
Сяргей Пятрухін,
Народны Рэпарцёр
 
© 2019 "Берасцейская вясна"