Друк
06.12.2018 Грамадства
Касатара выдалілі з зала суда, а прысуд пакінулі бяз зменаў
 
6 снежня ў суддзя Брэсцкага абласнога суда Руслана Альбертаўна Сянько разгледзела скаргу грамадзкага актывіста Зміцера Андрасюка, які намагаўся абскардзіць прысуд суда Ленінскага раёна г.Брэста.
 
За тое, што 14 кастрычніка ён удзельнічаў у “кармленні галубоў” на знак нязгоды з будовай завода свінцовых акумулятарных батарэй. Суд пакараў яго 40 базавымі штрафа паводле 23.34-3 КаАП.
 
Грамадзкі актывіст запатрабаваў, каб суддзя Сянько паказала пасведчанне суддзі, бо сумняваецца, што жанчына перад ім - суддзя. За што яго, касатара, суддзя выдаліла з залы суда.
 
Прысуд суда першай інстанцыі суддзя Руслана Сянько пакінула без зменаў, а скаргу без задавальнення.
 
 
© 2019 "Берасцейская вясна"