Друк
10.12.2018 Грамадства
Дзень Правоў Чалавека ў Берасці
 
Праваабаронцы Берасцейскай Вясны нагадалі гараджанам, што 10 снежня міжнародная супольнасць адзначае чарговую гадавіну прыняцця Ўсеагульнай Дэкларацыі Правоў Чалавека.
 
Да адзначанай даты выйшаў спецвыпуск газеты Народная Воля. У спецвыпуску адмыслова ўздымаліся экалагічныя праблемы звязаныя з будовай заводаў, якія ствараюць пагрозу жыццю і здароў’ю грамадзян, а таксама навакольнаму асяроддзю.
 
У газеце амаль паласа прысвечана сітуацыі з будовай завода свінцовых акумулятарных батарэй пад Берасцем.
 
Атрымальнікі газет збольшага выказвалі думку, што грамадзяне ў Беларусі ўвогуле не маюць ніякіх правоў, але жвава цікавілісь падзеямі вакол завода АКБ, і пагаджалісь, што правы ўсёж трэба бараніць...
Праваабаронцы ж віншуюць суайчыннікаў са святам і жадаюць усім мужнасці і вытрываласці ў адстойванні правоў, гарантаваных Канстытуцыяй і Міжнародным правам.
 
Ніколі не здавайцесь!
 
© 2019 "Берасцейская вясна"