Пазней намеснік начальніка Ленінскага РАУС г. Брэста Мікалай Самасюк склаў на некаторых сведкаў затрымання пратаколы аб парушэнні імі пункта 20 ПДР і пакараў паводле арт. 18.23-1 КаАП штрафамі.
Уладзімір Казлоўскі атрымаў пакаранне ў 3 базавыя адзінкі. Не пагадзіўся, бо гэты пункт ПДР тычыцца прадметаў, а не людзей, і падаў у суд.
На мінулым пасяджэнні суддзя Станіслаў Каліна выклікаў начальніка міліцыі грамадзкай бяспекі Мікалая Самасюка ў суд, каб пачуць ягоную версію здарэння.
Першым выклаў сваю пазыцыю Ўладзімір Казлоўскі: “Мяне пакаралі неправільна. У той дзень я шпацыраваў па плошчы, пабачыў, як супрацоўнікі міліцыі цягнуць знаёмую мне жанчыну. Я падышоў, іншыя падышлі. Яе цягнулі ў двор дома. Мы спыталі за што. Я на сказала, што ня ведае. Міліцыя нічога не тлумачыла. Людзі пачалі абурацца. Яе запіхнулі ў спецсродак і звезлі. Я нічога не парушаў, сігналаў на аўтамабілі не памятаю, супрацоўнікі міліцыі мне нічога не казалі.
Самасюк ня ведае правілаў дарожнага руху, неаднаразова прыцягліваўся да адказнасці за парушэнне ПДР, і бярэ на сябе адказнасць караць за ПДР. У пастарунку ён мне пагражаў. Прашу суд адмяніць пастанову Самасюка”.
Мікалай Самасюк меў іншае бачанне здарэння: “Казлоўскі сказіў сітуацыю. Усё бачна на відэа, таксама відна Пятрухіна, а наконт Мухаўца і наркотыкаў я хачу запытаць зараз”.
“Я максімальна дакладна агучыў нашу размову ў РАЎС”, - запярэчыў Казлоўскі.
“Гэта паклеп”, - кажа Самасюк: “А скарга безпадстаўная”.
Грамадзкі актывіст: “Самасюк наўмысна так кажа, бо заводзіць у кабінет, дзе няма відэазапісу і сведкаў...”
Суддзя Станіслаў Каліна не марнаваў час на прыняццё рашэння па скарзе і адразу агучыў пастанову суда ў якой пакінуў пастанову Самасюка без зменаў, а скаргу актывіста без задавальнення.
Пасля суда грамадзкі актывіст сказаў: “Пункт 20 ПДР не адпавядае сітуацыі за якую мяне пакарана. Самасюк не валодае дастатковымі ведамі ў галіне правілаў дарожнага руху. Яго за гэта шматкроць прыцягвалі да адміністратыўнай адказнасці. Якое ён можа караць за гэта іншых?!”