Друк
09.03.2018 Грамадства
Дэпутат Палаты Прадстаўнікоў хапаў, тыкаў, пагражаў…
 
«Берасцейская Вясна» ужо пісала пра інцыдэнт 18 лютага 2018 года на выбарчым участку 50, выбарчай акругі 17 г. Брэста, дзе я быў назіральнікам і вёў жывы эфір з працэдуры падліку галасоў. На відэа захаваны канфлікт з дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу РБ Уладзімірам Базанавым, якому не спадабалася тое, што я яго запісваю на відэа і яго.
 
Дэпутат хапаў мяне рукамі, тыкаў, пагражаў, што напіша на мяне. Не ведаю, якія дзеянні ён распачаў, але я напісаў на яго заявы начальніку Маскоўскага РАУС г. Брэста Старыкевічу С. С. і Старшыне Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанка У.П. Хай праводзяць праверкі і вучаць дэпутата правілах добрага тону.
 
Відэа скандала
 
Сяргей Пятрухін, Народны рэпарцёр
 
© 2023 "Берасцейская вясна"