Друк
19.01.2018 Грамадства
У Бярозе чарговы скандал,
 
у якім замяшаны дырэктар мясцовага ЖКГ Валерый Клімчук. Наша крыніца паведаміла, што яму инкрымуюць перавышэнне ўлады і службовых паўнамоцтваў (артыкул 426 КК РБ).
 
Валерый Клімчук аплаціў навучанне ў вышэйшай навучальнай установе Крысціне Карманавай са сродкаў ЖКГ, то ёсць са сродкаў падаткаплацельшчыкаў. Сума склала больш 86 000 000 рублёў старымі грошамі.
 
Крысцiна Карманава, начальнік праектна-каштарыснага аддзела ЖКГ
 
На момант навучання Крысціна Карманава не зьяўлялася работніцай дадзенай установы. І самае цікавае, што як толькі Крысціна Карманава атрымала дыплом, яна адразу была прызначаная начальнікам праектна-каштарыснага аддзела ЖКГ.
Пракуратура бярозаўскага раёна праводзіць па дадзеным факце праверку. Клімчук з'яўляецца дастаткова ўплывовай фігурай у Бярозаўскім раёне і, магчыма, менавіта таму праверка ідзе млява і ўсё выглядае так, нібы справу спускаюць на тармазах.
А зусім нядаўна па тым жа артыкуле быў асуджаны дырэктар ААТ «Цеплапрыбор» Уладзімір Гоган. Ён атрымаў 2 гады з адтэрміноўкай, улічваючы, што цалкам вярнуў грошы ў казну.
 
Цікава, ці панясе пакаранне Валерый Клімчук, які ў дадатак да ўсяго з'яўляецца дзеючым дэпутатам бярозаўскага раённага Савета дэпутатаў?
 
Хочацца дадаць, што літаральна некалькі дзён таму адзін з падначаленых Валерыя Клімчука, які працуе тэхнікам маркетынгу быў арыштаваны. Яго ўзялі за руку пры атрыманні хабару.
 
Народны Рэпарцёр сочыць за сітуацыяй
https://youtu.be/uUUSpLbUu04
 
© 2019 "Берасцейская вясна"