Друк
23.03.2018 Грамадства
Берасцейцу адмовілі ў праве на правасуддзе
 
Берасцейскі абласны суд услед за судом Ленінскага раёна Берасця адмовіў сябру Руху „За свабоду” Дзянісу Турчэняку ў праве на правасуддзе.
 
Паводле рашэння судоў Ленінскага раёна Берасця і абласнога пытанне неўключэння больш 48 тысяч выбаршчыкаў у спісы па Берасцю не падлягае судам.
 
Улада адказная за спісы, а яны адмаўляюцца вырашаць пытанне, кажа Дзяніс Турчэняк:
 
– Як заўсёды чакаема ўсё было. Не ведаю як прабіць глухую абарону судоў у гэтай краіне, напэўна ніяк. Мне адмоўлена ў правасуддзі.
 
Праваабаронца з цэнтра “Вясна” Уладзімір Вялічкін лічыць адмову неабгрунтаванай.
 
А хто, як не суд павінен разбіраць спрэчныя пытанні, кажа Уладзімір Вялічкін:
 
– Суд ухіляецца ад разгляду гэтай справы, бо гэта нібы рэгулюецца Выбарчым кодэксам. Выбарчы кодэкс рэгулюе выбарчыя камісіі, а спадар Турчэняк звяртаецца да выканаўчай улады. Усё гэта сведчыць пра тое, што беларускі суд дзейнічае ў кірунку абароны гэтай улады.
 
Паводле праваабаронцы, выбары ў мясцовыя саветы – рэпетыцыя перад прэзідэнцкімі выбарамі, дзе парог яўкі 50%. Змяншэнне колькасці выбаршчыкаў павышае парог яўкі.
 
 
Дзяніс Турчэняк намераны звяртацца са скаргай у Камітэт па правах чалавека ААН.
 
https://www.racyja.com/hramadstva/berastsejtsu-admovili-u-prave-na-pravas/
 
© 2022 "Берасцейская вясна"