Друк
19.01.2019 Грамадства
Вясновыя Дранікі. Крымінальная справа Пятрухіна
 
Сілавікі зноў рызыкуюць аблажацца?
 
Шмат хто задае пытанне ў якой стадыі расследавання знаходзіцца мае крымінальныя справы, якія былі ўзбуджаныя ў дачыненні да мяне ў ліпені 2018.

Нагадаю, мне інкрымінуюць паклёп і абразу ў дачыненні да міліцыянтаў. Наогул паклёп і абразу - гэта справа прыватнага абвінавачвання, але міліцыянты разумеюць, што калі яны звернуцца ў суд то там іх справа разваліцца не гледзячы на майстэрства Семянчука і яго калег. Таму хлопцы падстрахаваліся пракуратурай і іншымі адміністрацыйнымі рычажкамі аплачанымі з кішэні падаткаплацельшчыкаў, між іншым.

Апошнія сьледчыя дзеяньні гэтай гучнай расследавання вырабляліся ў верасні 2018 - 4 месяцы таму.

Падчас следства амапаўцы выламалі мне дзверы, ўжылі да мяне гвалт і спецсьродкі. Пастанову следчага Андраніка Хачатрана на ўварванне АМАПа падпісаў пракурор Каляда. Геніяльны следчы Хачатран пазбавіў мяне выезду за мяжу. А ў дадатак да ўсяго Сяргей Дзмітрук начальнік Ленінскага РАУС са сваім намеснікам Міколам Самасюк не даюць мне азнаёміцца са справай, нягледзячы на мае шматлікія заявы і просьбы. Вось так.

Іван Наскевіч, начальнік СК Беларусі (з выступу на ТБ):

Мяне радуе, што на Брэстчыне самыя аператыўныя расследавання ў краіне. У тэрмін да аднаго месяца ў адпаведнасці з маім патрабаваннем следчыя Брэсцкай вобласці.скончылі каля паловы крымінальных спраў. Гэта вельмі сур'ёзны паказчык”.

Уладзімір Вялічкін, праваабаронца:

Сітуацыя з Пятрухіным вельмі цікавая і складаная. Супрацоўнікі міліцыі нашкодзілі ў хаце – паламалі дзверы. Гэта непатрэбныя і неапраўданыя дзеянні з боку міліцыянтаў. Знішчылі майно, самаго Пятрухіна налякалі, ужылі фізічную сілу . У дадзеным выпадку былі ўжыты празмерные сродкі. Гэта на сумленні таго, хто аддаваў загад.

Дадатковыя пытанні выклікае абмежаванне выезда Пятрухіна за мяжу. Таму як мінула 4 месяцы, а справа яшчэ не спынена і выніку мы не бачылі і не ведаем. Таму як артукул 190 УКК прэдугледжвае працягласць папярэдняга следства 2 месяцы, пасля гэтага следчы павінен даць пісьмовы адказ - ці то справа спыняецца, ці працягваецца.

Крымінальная справа цягнецца ужо 5 месяцаў, а Пятрухін не ведае ў якім яна стане і здівіўся, калі яго не пусцілі за мяжу.

Але ў дакуменце следчы Хачатран пераблытаў артыкулы на падставе якога блогера абмяжавалі ў правах. Артыкул 11 закона Беларусі “Аб парадку выезду з Рэспублікі і парадку ўезду ў Рэспубліку Беларусь грамадзян Рэспублікі Беларусь. 11 артыкул рэгулюе зняцце часовага абмежавання права грамадзян на выезд з Рэспублікі Беларусь і да Пятрухіна ў той час быў неўжывальным. Падставы для часовага абмежавання права грамадзян на выезд з Рэспублікі Беларусь рэгулюе артыкул 7.

Я лічу, што такія дзеянні следчага звязаны і з нізкім прафесійным узроўнем і з тым, што яму загадвае начальнік. Па Пятрухіну дана канкрэтная каманда – заткнуць яму рот. А выканаўцы робяць тое, што ім загадваюць – прэступныя загады.

 

Я бачу, што Пятрухін павінен напісаць следчаму Хачатрану і даведацца менавіта ў яго ў якім стане знаходзіцца разбіральніцтва па ягонай справе. Таму як 2 месяцы мінулі, абмежавання на выезд за мяжу не зняты”.

Сяргей Пятрухін & Аляксандр Кабанаў
“Вясновыя Дранікі”

 
© 2019 "Берасцейская вясна"