Друк
21.01.2019 Грамадства
Вясновыя дранікі - 3
Хто гаспадар у краіне?
 
Вітаю, гэта Пятрухін.
Сёння мы пагаворым аб рабоце Брэсцкага міжраённага следчага камітэту, які так любіць нахвальваць па калгаснаму ТВ галоўны следчы краіны Іван Наскевіч. Калі вы гатовы, то мы пачынаем.

Ў траўні 2017 года Сяргей Каляда разам з Аляксандрам Зехавым быў збіты ў апорцы групоўкай невызначаных асоб у міліцэйскай вопратцы, то бок ваўкалакамі Маскоўскага РАУСа. За 3 зламаных рэбра, руку, адбітую галаву Зехава “казлом адпушчэння” прызначылі сяржанта Самарчука. Ён зараз цягне лямку 6 гадоў ўзмоцненага рэжыму за ўсіх міліцыянтаў-садыстаў, якія разам з ім ламалі косці берасцейцам.

Але Руслан Сычоў працягвае пошукі невызначаных падонкаў-перэваратней і 25 кастрычніка 2018 года следчы Самцевіч І.І. выклікае Сяргея Каляду да сябе ў якасці “для Апроса”. Я такога статуса ня ведаю. Есць статус падазраваны, абвінавачваны, сведка. А “для апроса” не, не чуў!

Раіса Каляда, маці Сяргея, ягоная давераная асоба па адміністратыўным справам:

Сережа прішел к 12. Дежурный произвел запись, что Сергей пришёл. Минут 15 дозванивались до следователя, а его коллеги сказали что он на больничном. Хотя я вчера созванивалась со следователем и сказала , что мы с сыном обязательно придём. Следователь мне сказал, что я здесь не нужна, мол, я ничего не понимаю. Я спросила Самцевича по какому вопросу вызывают моего сына. Ответа не получила. Я милиции не доверяю, поэтому всегда с ним хожу на процессуальные действия”.

У кнізе заўваг і прапаноў Раіса Каляда прапанавала Руслану Сычёву ўзмацніць дысцыпліну ў родным калектыве, Следчы камітэт павінен быць усё ж такі сур'ёзнай ўстановай, а не нейкім РАЎСам. Следчаму альбо следчай, мы дакладна не высвятлілі, Самчэвіч пагразіў пальцам. І на гэтым усе скончылася. Натуральна і фігуральна.

Два з паловай месяцы з СК ніякіх павестак Сяргею не дасылае. А што здарылася? А як жаж тлумачэнні спадара Руслана а неабходнасці яўкі Каляды для правядзення з яго ўдзелам праверачных мерапрыемстваў?

На усе гэтыя пытанні нам паспрабуе адказаць праваабаронца “Берасцейскай вясны” Уладзімір Вялічкін:

У сваім адказе міліція прызнала, што іх супрацоўнік не павінен быў так рабіць. Павінен быў папярэдзіць тых каго выклікаў. Але сутнасць у іншым. Нават у той позве, якая была падпісана следчым Самцэвічам, бачна, что дакумант аформлены не правільльна.

У павестцы павінна быть напісана ў якасці каго выклікаецца грамадзянін. Павінна быць напісана ці то прыцягваемы, ці то сведка. А ён напісаў “для апытання”. І зразумела, што “для апытання” напісана не таму што следчы захацеў так напісаць, а таму што атрымаў такі загад. Я перакананы, што следчы выклікаў Каляду ў якасці сведкі. Відавочная памылка. Неахайнае стаўленне да сваёй працы. І гэта ілюструе агульны ўзровень усёй нашай дзяржаўнай сістэмы. Таму як падобнае мы бачым не толькі ў міліцыіі, а ў іншых дзяржаўных установах. Узровень прафесійнай падрыхтоўкі нашых спецыялістаў вельмі нізкі.
Строгая вымова мне нагадвае савецкія часы. Каб не пакараць грашова, то можна пальцам пагразіць. Гэта адпіска, маўляў, мы правялі працу, віноўныя пакараны.
Тое, што Каляду больш не выклікалі мае вельмі простае тлумачэнне. Калі ёсць над чым працаваць, матэрыял, тады выклікаюць і працуюць. А на дадзены момант мы бачым, што няма з кім і няма з чым працаваць. Магчыма ўжо справа спыненая ці то прыпыненая. Трэба высвятляць
”..

Сяргей Пятрухін: А можа яны намагаліся сфарганіць крыміналачку і магло атрымацца як з Ярасем?http://virtualbrest.by/news61409.php

Шчыра кажучы, пасля Ярася і ня толькі Ярася, бо практыка паказвае, што такія сітуацыі магчымыя. І таму сапраўды вельмі важна каб падчас такіх сустрэч хтосьці прысутнічаў побач. Маці гэта вельмі добра разумее, але ёй не хапае грошаў на адваката. Адвакаты вельмі дарагія. Так што, калі ідзеш у міліцыю не забывай – там не твае сябры, а там людзі якія шыюць справы. Ім грошы плоцяць не для таго каб табе дапамагчы, а для таго каб менавіта давесці справу да канца – да суда.

Дзяржаўныя структкры створаны с пэўнымі мэтамі. Структура, якакя займауцца следствам, створана для таго каб давесці справу да каца – правесці праверку па пэўным артыкуле і падрыхтаваць матэрыялы для перадачы ў суд. І следчы не будзе вас апраўдоўваць, бо ў іх таксама ёсць планы – колькі пасадзіць, колькі выпусціць. Следчы будзе збіраць матэрыялы пад той артыкул, пад тую версію, якую ён абраў і лічыць адзіна правільнай і якая, магчыма, патрэбна кіраўніцтву”.

Сяргей Пятрухін: “Я думаў, што мэта следства аб*ектыўна разабрацца”.

Аб’ектыўна разабрацца? Так. У прававой дзяржаве так яно і ёсць. Але на вялікі жаль мы жывем не ў прававой дзяржаве, а ў такой якая ёсць. І галоўная мэта чыноўнікаў і сілавікоў нашай краіны прымусіць усіх самым жорсткім чынам шанаваць уладу. І працуюць вышэйзгаданыя не на карысць чалавеку, а для таго каб даць зразумець кожнаму, хто гаспадар у краіне…

Сяргей Пятрухін&Аляксандр Кабанаў
”ЮцюбДэпутаты”

 

 
© 2021 "Берасцейская вясна"