Друк
01.02.2019 Грамадства
Калі былі вучастковымі - “адціскалі” майно і нерухомасць
 
Не ўсе жадаючыя змаглі патрапіць у судовую залу суда Ленінскага раёна г.Брэста. Журналістку Мілану Харытонаву, блогера Сяргея Пятрухіна і праваабаронцу Ўладзіміра Вялічкіна міліцыянт не пусцілі ў залу суда, маўляў, няма месцаў. Праваабаронца пакінуў заяву старшыні суда Баброўскага П.П. аб тым, што ягонае права было парушаныя, бо Канстытуцыя гарантуе прынцып адкрытасці судоў, які быў парушаны міліцыянтамі.
 

Аднаго абвінавачанага пракурор папрасіла прызнаць вінаватым у махлярстве ў асабліва буйным памеры, перавышэнні ўлады або службовых паўнамоцтваў і прызначыць 5 гадоў ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці, штрафам у памеры 500 базавых велічынь (12 750 рублёў), пазбаўленнем спецзвания «маёр міліцыі» і права займаць пасады , звязаныя з выкананнем функцый прадстаўніка ўлады, тэрмінам на 5 гадоў. Адзін з вучастковых прызнаў віну толькі па эпізодах з махлярствам. Яго адвакат папрасіў суд не караць падабароннага строга і прызначыць 3 гады пазбаўлення волі.

Для другога экс-вучастковага пракурор запрасіла 7 гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці за махлярства ў асабліва буйным памеры, перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў і крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі. Абвінавачванне таксама папрасіла суд прызначыць яму 800 базавых велічынь (20 400 рублёў) штрафу, пазбавіць спецзвання «лейтэнант міліцыі» і права займаць пасады, звязаныя з выкананнем функцый прадстаўніка ўлады, тэрмінам на 5 гадоў. Дадзены мужчына віну не прызнаў. Ён адмаўляў свой удзел у інкрымінаваных яму злачынствах і адзначыў, што на лаву падсудных трапіў па віне свайго былога напарніка.

У агульнай складанасці па справе праходзяць трое пацярпелых. Сваякі абвінавачаных пакрылі ім шкоду ў поўным памеры. Самае цяжкае злачынства, якое ставіцца экс-міліцыянтам - махлярства ў асабліва буйным памеры - тычыцца махінацый з нерухомасцю. На той час абвінавачаныя працавалі ўчастковымі ў Ленінскім РАУС. У верасні 2015 года яны пераканалі прадаць двухпакаёвую кватэру берасцейца, які злоўжываў алкаголем і вёў асацыяльны лад жыцця. Пацярпеламу яны паабяцалі набыць новае жытло ў адным з райцэнтраў Брэсцкай вобласці. Кватэру абвінавачаныя прадалі праз знаёмага, які не быў прысвечаны ў дэталі схемы. Жыллё рэалізавалі за 31 тысячу даляраў. Грошай ад продажу «двушкі» былы ўладальнік жылля, якога яны пасялілі ў чужым доме ў Кобрынскім раёне, так і не атрымаў.

Яны ж запатрабавалі ў пацярпелага зняць грошы з валютнага дэпазіту, які той атрымаў у спадчыну пасля смерці маці. Мужчына выканаў патрабаванне абвінавачаных.

Былому вучастковаму таксама закідвалася завалоданне ноўтбукам пацярпелага і мабільным тэлефонам яшчэ аднаго берасцейца - іншага ўдзельніка працэсу,.

Прысуд экс-міліцыянтам абвясцілі сёння, 1 лютага.

Паводле парталу
«Рэальны Брэст»

 
© 2023 "Берасцейская вясна"