Друк
05.02.2019 Грамадства
Берасцейцы адзначылі чарговую гадавіну з дня народзінаў Тадэвуша Касцюшкі
 
4 лютага прадстаўнікі Брэста, Кобрына, Бярозы, Баранавіч прыбылі ў Марачоўшчыну, дзе прынялі ўдзел ў святкаваннях чарговай гадавіна з дня народзінаў Тадэвуша Касцюшкі.
 

Для тых хто ня ведае: Тадэвуш Касцюшка –  палітычны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, кіраўнік паўстання 1794 года, нацыянальны герой Беларусі, Польшчы і ЗША, ганаровы грамадзянін Францыі.

Па дарозе да Марачоўшчыны берасцейцы і кобрынцы наведалі Малыя Сяхновічы, дзе нарадзіўся Тадэвуш Касцюшка, а таксама азнаёмілісь з экспазіцыяй музея, які створаны на Радзіме нацыянальнага героя.

Пасля Малых Сяхновічаў прадстаўнікі Берасця і Кобрына наведалі Крупчыцы, месца бітвы войск паўстанцаў з войскамі Суворава

Каб ушанаваць памяць нашага вядомага земляка ў Марачоўшчыну прыехалі дэпляматы шэрагу краін Польшчы, Украіны, Расеі, ЗША.., прадстаўнікі грамадзкіх арганізацый замежжа.

Былі ўскладзеныя кветкі да помніка нацыянальнаму герою некалькіх краін свету.

Афіцыйная частка працягнулась у сядзібе-музеі, дзе пры падтрымцы Генеральнага консульства Польшчы ў Брэсце адкрылася мастацкая выстава "Сын сваёй Радзімы".

 

 

 

 
© 2019 "Берасцейская вясна"