Друк
11.02.2019 Грамадства
У Берасці праз галубоў афра-беларусам зацікавілась міліцыя
 
10 лютага берасцейцы, нязгодныя з будовай завода АКБ, па традыцыі сабралісь на плошчы Леніна карміць галубоў...

Удзельнікі стаялі групамі і абмяркоўвалі апошнія навіны адносна завода АКБ.

Людзі ў групах абмяркоўвалі навіны што да будовы прадпрыемства. Некалькі актывістаў 6 лютага наведалі Менск, дзе сустрэлісь з міністрам аховы прыроды і акаляючага наваколля Андрэям Худыкам. Дзін з іх, Зміцер Бекалюк, падзяліўся сваімі ўражаннямі ад сустрэчы і адзначыў, што адказаў на свае пытанні не атрымаў.

Неўзабаве берасцейцы з плошчы Леніна рушылі на шпацыр па вуліцы Пушкінская...

Пашпацыр павярнуў на вуліцу Савецкую...

Магчыма праз тое, што напярэдадні гарвыканкам адмовіў у правядзенні заяўленых на 9 і 10 лютага мітынгаў у парку воінаў-інтэрнацыялістаў, берасцейцаў, якія шпацырвалі па горадзе суправаджала некалькі дзесяткаў людзей ў цывільным. Яны натужна прыслухоўвалісь да сваіх тэлефонаў, старанна падслухоўвалі размовы шпацыруючых. Было заўважана, так сама ў цывільным, міліцэйскае кіраўніцтва абодвух райаддзелаў горада і нават вобласці. Некаторыя пад прыкрыццём жонак з дзеткамі.

Адзін з іх патлумачыў, што яны ахоўваюць грамадзкі парадак, і знаходзяцца тут, каб не дапусціць бясчынстваў маладзёвых радыкальных груповак...

Шпацыруючыя берасцейцы зупынілісь перад кінатэатрам “Беларусь”. Тут праходзіў выступ вулічнага музыканта ў якога была гукаўзмацняльнае абсталяванне.

Нехта з жыхароў горада замовіў яму песню “Жыць”, якую яшчэ ў мінулым годзе запісалі жыхары горада супраць будаўніцтва завода.

Берасцейцы падпявалі і пляскалі ў далоні, музыканту не шкадавалі грошаў...

Паводле Рамана Кісляка, калі людзі разышліся міліцыянты зацікавілісь музыкантам...

Фота Рамана Кісляка

Праблема акаляючага асяроддзя закранае ня толькі Берасце. 10 лютага светлагорцы выйшлі супраць завода беленай целюлозы з зялёнымі балонікамі,

А гамельчукі зладзілі флэш-моб супраць шпалернай фабрыкі «Наш раён – не палігон».

 

 
© 2019 "Берасцейская вясна"