Друк
14.02.2019 Грамадства
Новы завіток вакол «незанятых у эканоміцы»
 
Прайшло два гады з першага маршу недармаедаў у Берасце, які прайшоў 19 лютага 2017 года. Па выніках той вясны, дзеянне знакамітага дармаедскага дэкрэта №3 было прыпынена. Што ж можна сказаць пра гэта праз два гады?

http://brestspring.com/index.php?id=11124&page=9&rub=&year=2017

З першага студзеня 2019 года пачаў дзейнічаць новы декрет №1, падпісаны 25 студзеня 2018 года Аляксандрам Лукашэнка. Ён накіраваны «…на стымуляванне працаздольных непрацуючых грамадзян да легальнай занятасці…». У новым дэкрэце няма нормаў аб збіранні з працаздольных непрацуючых грамадзян грашовага збору, але такія асобы будуць павінны выконваць аплату паслуг, якія субсідуюцца дзяржавай, па іх поўным кошце. У асобных выпадках, дармаедаў абавязалі плаціць камунальныя паслугі па поўным кошце, і называюць гэта эканамічна абгрунтаваным.

Аднак з якога часу эканамічная выгада для дзяржавы вышэй законаў? Бо, як ужо неаднаразова пісалі, такі нарматыўны дакумент парушае як мінімум артыкул 49 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, аб непрымусовай працы.

Яшчэ адзін дакумент, які выклікае пытанні - пастанова Саўміна ад 31 сакавіка 2018 г. №239, у якой міністры ліха падзялілі людзей на занятых і незанятых у эканоміцы. Яны мабыць крыху забыліся і пра 22 артыкул Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь аб равенстве ўсіх перад законам, бо падобным дакументам яны дзеляць людзей па прыкметах, такім чынам парушаюць канстытуцыю і дыскрымінуюць людзей.

Акрамя ўсяго іншага была створана база асоб, якія падпадаюць пад вызначэнне «незанятых у эканоміцы». Гэтая база запрацавала з 1 снежня 2018 гадоў ў тэставым рэжыме, з штотыднёвымі абнаўленнямі. З першага лютага 2019 года, па заяве чыноўнікаў, база зарабіла ў штатным рэжыме, з абнаўленнямі кожны квартал. Стварэнне такой базы, а таксама захоўванне падобнай інфармацыі парушае артыкул 28 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь аб абароне асабістага жыцця.

Падводзячы вынікі, відавочна, што Аляксандр Лукашэнка развівае сваю ідэю абкласці падаткамі так званых дармаедаў і прымусіць усіх працаваць. Усё гэта выглядае вельмі трагікамічна, на фоне навін аб IT-краіне, электратранспарту і абмеркаванні ўводу безумоўнага даходу ва ўсім свеце.

Паводле крыніц:

Пастанова саўміна: http://www.government.by/upload/docs/filed14190c47ea6c137.PDF

Аплата дармаедамі камунальных паслуг: https://www.b-g.by/news/v-ministerstve-zhkh-poyasnili-kak-tuneyadcyi-budut-platit-za-kommunalku /

Зварот у суд «Тунеядская скарга»: http://praca-by.info/all-news/item/6739-profsoyuz-rep-podal-v-sud-pervuyu-tuneyadskuyu-zhalobu

 Анты-канстытуцыйнасць тунеядского дэкрэта: https://charter97.org/ru/news/2019/1/28/321570/

 

 
© 2019 "Берасцейская вясна"