Друк
21.02.2019
Блогер прыступіў да азнаямлення з матэрыяламі справы
 
Сяргей Пятрухін са сваім адвакатам Паўлам Алесік прыступіў да азнаямлення з матэрыяламі крымінальнай справы.
 

Адвакат Павал Алесік

Блогеру вылучана абвінавачванне па ч. 2 арт.188 і ч.2 арт. 189 - паклёп і абраза нанесеныя ў публічным выступе, альбо ў друкаваным ці публічна дэманстраваным творы, альбо ў сродках масавай інфармацыі.

Справа складаецца з 4-х тамоў. Следчы Андранік Хачатран забараніў фотакопіі, таму адвакат і блогер перапісваюць матэрыялы справы ад рукі.

Канфіскаваную ў блогера летась ў траўні маёмасць, ноўтбук, планшэт і тэлефон, А. Хачатран апісаў для забеспячэння пагашэння магчымых пазоваў.

Сяргей Пятрухін: “Фатаграфаваць не даюць, таму што справа шытая белымі ніткамі. Калі гэтыя дакументы пачнуць шпацыраваць у сетках следчы камітэт засмяюць падаткаплацельшчыкі. Але гэта здарыцца ў любым выпадку, таму што праўда ў любым выпадку вылезе вонкі. Хутка выйдзе відэа ў якім я пакажу як следчы Хачатран прышыўе мне справу. Я спытаў падчас знаходжання СК ў Андраника Сааковіча, колькі ён спраў пашыў? Колькі людзей пасадзіў на загаду кіраўніцтва? Ён адказаў, што ўсё робіць згодна заканадаўства. Ну, канечне...

Брэсцкая Вясна сочыць за развіццём падзей.

Паўлюк Кавалёў

 
© 2019 "Берасцейская вясна"