Друк
24.02.2019
Беларуская адметнасць - “чорная джылі” замест “варанка”
 
У Берасці прэвентыўныя затрыманні
 
“Во дворе ОМОН. Будут брать. Выхожу со стримом”, - паспеў напісаць блогер Аляксандр Кабанаў на сваей старонцы ў фэйсбук.

Аднак стрыі перапыніўся яшчэ на сходах. Відавочцы бачылі, як у двары па вуліцы Наганава Кабанава з прымяненнем фізічнай сілы схапілі АМАПаўцы.

А напярэдадні да праваабаронцы Ўладзіміра Вялічкіна раптоўна пазваніў Андрэй Марач і паведаміў, што іх супрацоўнікі МУС вязуць цягніком ў Берасце каб “узяць тлумачэнні”. За што затрымалі не кажуць...

Магчыма яны зараз у Ленінскім РАЎС. Ягоны тэлефон у гэты момант не адказвае”, - кажа Ўладзімір Вялічкін і працягвае: “Я ўвязваю затрыманне групы мададых людзей, якое адбылося 23 лютага, з сёняшнім кармленннм галубоў. Мяркую групы, бо Андрэў казаў у множным ліку. Нагадаю, што 2 гады таму яго саджалі на суткі за ўдзел у Маршах недармаедаў. Заўтра кармленне галубоў, магчыма ў панядзелак у судзе даведаемся за што сядзеў, за што затрымалі. Хлопец зусім малады...

Бачу тут ускосную повязь падзей, бо 10 лютага, падчас маршу да вулічнага музыканта з Эквадору, я запытаў пераапранутага ў цывільнае міліцыянера Бажко, які суправаджаў калону з групай супрацоўнікаў, тасама ў цывільным. Чалавек 7 ішло гуском паралельна калоны, хто з капюшонам, хто з тэлефонам, побач са мной . Чаго гэта вас так многа, скажыце карэспандэнту БелаПАН”, звярнуўся я да яго, побач быў журналіст. Ен адказаў: "Мы ахоўваем грамадзкі парадак, зарабягаем праявам магчымых бясчынстваў маладзевых радыкальных груповак..."

“Схапілі за руку. Вырвалі торбу. Запхалі...”, - па вызваленні распавёў Кабанаў. Апынулася, што нехта Аляксей Голікаў напісаў на Аляксандра заяву аб “абразе”. Па гэтай тэме і ішла размова ў міліцыі з блогерам. Там жа патлумачылі, што затрымалі на вуліцы, бо не прыйшоў па вызаве па “вайберы...”

Па заканчэнні “кармлення галубоў” Аляксандра Кабанава адпусцілі.

 

 
© 2019 "Берасцейская вясна"