Друк
28.02.2019
Нас паставілі на край расстрэльнай ямы
 
У цэнтры Берасця пры пабудове элітнага жылля, так званы Прыбужскі квартал, былі выяўлены пахаванні людзей. Шмат костак і чэрапаў с дзіркамі. Яны ляжаць пластамі. Мабыць спачатку расстрэльвалі адну партыю берасцейцаў, якія падалі ў выкапаную яму, потым стралялі наступную партыю. Потым яшчэ і яшчэ...
 
Асабіста я катэгарычна супраць, каб на месцы масавага расстрэлу берасцейцаў будавалі нейкія будынкі, тым больш нейкае элітнае жыллё. Але я хачу сказаць аб іншым. Людзі, якіх расстралялі, не супраціўляліся. Не супраціўляліся і іх расстралялі. Яны падыходзілі і станавіліся да краю ямы і пакорліва чакалі свае кулі. Вядома, напэўна былі тыя, хто аказваў супраціў. Іх таксама забілі. Тых, хто НЕ супраціўляўся і тых, хто супраціўляўся.

Вельмі выразная паралель з сённяшнім днём. З будаўніцтвам завода АКБ. Нас паставілі на край расстрэльнай ямы і прыставілі да нашых галоў рэвальверы, а мы пакорліва стаім, маўчым і марым толькі аб адным, каб нас расстралялі пазней, у наступнай партыі, каб у гэтым прамежку паспець у Еўраопт і завесці ў садок дзяцей, якіх расстраляюць крыху пазней.. Такая вось алегорыя ў мяне аб сёняшнем дні.

Сяргей Пятрухін,
Народны Рэпарцёр

 
© 2019 "Берасцейская вясна"