Друк
15.03.2019
Ленінскі РАЎС працягвае прафілактычную працу з грамадзкімі актывістамі Берасця
 
Грамадзкага актывіста Віталя Казака выклікалі ў апорны пункт міліцыі па вул. Набярэжнай на 14 гадзін 15 сакавіка.
 
Віталь мяркаваў, што выклік у міліцыю звязаны з ягонымі флэш-мобамі на вул. Савецкай і не памыліўся... У пастарунку ў яго было ўзята 2 пратакола-апытання.
 
Адзін па падзеях 13 сакавіка, за “Шлях памяці”, калі Віталь Казак раскладаў па вуліцах Астроўскага і Савецкай кветкі і лампадкі да “растрэльнай ямы”.
 
І другі па падзеях 11 сакавіка, калі Казак усклаў кветкі на месцы масавага расстрэлу берасцейцаў падчас ВАВ. За гэта намеснік начальніка Ленінскага РАЎС Мікалай Самасюк аштрафаваў яго на 20 базавых велічыняў.
 
Начальнік кваліфікаваў ушанаванне памяці забітых як “парушэнне правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў”.
 
Зараз міліцыя паўторна вярнулася да гэтага эпізода, жанчына, якая прыбірала лампады кветкі, паскардзілася, што Віталь Казак ажыццяўляў на яе ціск і замінаў перасоўвацца... Вядома, што гэтая жанчына - дворнік ЖЭС 2.
 
Глядзі відэа з месца падзеі
 
Праз тры з паловай гадзіны Віталя Казака павезлі ў Ленінскі РАЎС г. Брэста, маўляў паперку падпісаць...
 
Тэлефон Казака не адказывае. Стала вядома, что яму вменяют дробнае хуліганства(17.1 ТаАП). Зараз ён у ІЧУ Ленінскага РАУС да суда. Перадачы вітаюцца.
 
 
© 2019 "Берасцейская вясна"