Друк
17.03.2019
Пакуль адны бавілі школьнікаў, другія кармілі галубоў
 
Напярэдадні кармлення галубоў незразумела што адбывалась на плошчы - хадзілі групамі дзеці, некаторыя гойсалі на гіраскутарах і самакатах. Дзеці на роварах ў камізэльках прапанавалі дармовыя катанні. За грошы можна было пакруціцца на каруселі, або паездзіць у брычцы ці паравозікам. З боку плошчы пад касцёлам ішоў гандаль хлебам, марожаным, хот-догамі...
 
Апынулася ААТ “Брэсцкае марожанае” з паркам і яшчэ кімсь ладзілі мерапрыеіства, на якое берасцейскія ўлады мабілізавалі дзяцей з розных школ горада.
 

Класныя кіраўнікі іх апекаваліся дзецьмі, для “галачкі” парабілі сэлфі, групавыя фоты і разбегліся... Дзеці на плошчы не затрымлівалісь...

Пакуль адны забяспечвалі наяўнасць школьнікаў на плошчы, іншыя прыйшлі нагадаць уладам аб сваёй назгодзе з рашэннем пабудаваць завод АКБ, прыйшлі “пакарміць галубоў”.

Сярод сабраўшыхся былі пераапранутыя у цывільнае разнаполыя супрацоўнікі МУС і недалёка пару патрулеў у форме.

Народу сабралось болей, Зміцер Бекалюк расравёў прысутным аб сітуацыі наконт праўды аб заводзе і адказах уладаў, аб праўдзе і хлусне...

Без пятнаццаці трынаццаць нязгодныя пашпацыравалі звычайным маршрутам па вуліцы Пушкінскай на Савецкую. Людзей апапынулася на шмат болей чым здавалася. Калону суправаджалі пераапранутыя міліцыянты, а на чале працэсіі на дзесяці метровай адлегласці ад рэшты грамадзтва шэстваваў намеснік начальніка Ленінскага РАЎС г. Брэста Мікалай Самасюк.

Шпацыр скончыўся побач з кінатэатрам “Беларусь”

Праваабаронца Ўладзімірн Вялічкін аб сёняшнім кармленні галубоў: “Я быў на плошчы, усё бачыў. Ясна што берасцейскія ўлады “крэатыўнічаюць”, вынаходзяць разнастайныя спосабы, каб выцесніць праціўнікаў будовы завода АКБ з плошчы.

Але мяне непакоіць наступнае, на самым пачатку две асобы звярнуліся да мяне з дзіўнымі пытаннямі. Адзін: "Менты пераапранутыя есць? Пакажы, зараз толькі асклепкі паляцяць!” Другі: "Ты супраць завода? Маўчыш?..

Дапускаю што “крэатыў” уладаў можа дайсці да банальных правакацый і праціўнікам будовы завода варта над гэтым падумаць

 

 
© 2019 "Берасцейская вясна"