Друк
21.03.2019
Аб інтэрнет актыўнасці берасцейскіх старшынь
 
На мінулым тыдні кіраўнік горада і кіраўнік вобласці багата гаварылі. Аляксандр Рагачук закрануў тэму пахавання парэшткаў расстэльнай ямы, Анатоль Ліс закрануў агульныя праблемы вобласці, між іншым праблему з акумулятарным заводам.
 

І ў адным выпадку і ў другім яны намагаюцца данесці да насельніцтва і да вышэйстаячага кіраўніцтва, што яны вельмі працавітыя і клапатлівыя. Што турбуюцца за беларускі народ і за берасцейцаў.

З чым гэта звязана? Па-першае, тыя пратэсты, якія ўжо больш за год праводзяць берасцейцы супраць акумулятарнага завода атрымалі разгалос па ўсяму свету. Не толькі да Менску даляцела. Галубы ў Берасці сталі брэндам і людзі едуць з іншых гарадоў і нават краін, каб на гэта паглядзець. То бок праблема ў свеце добравядомая.

Наша ўлада сутыкнулася з тым, што трэба даваць тлумачэння чаму яны ігнаруюць думкі дзесяткаў тысячаў берасцейцаў і патлумачыць, что яны як кіраўнікі вельмі добрыя, усё кантралююць і галоўная іх мэта – гэта дабрабыт і бяспека людзей.

Праблема расстрэльнай ямы ў былым габрэйскім гета – гэта чарговая кропка якая паспрыяла ўладам апраўдвацца перад абуранай часткай грамадства дзеяннямі чыноўнікаў. Асабліва абурае людзей, што грамадзяне ня ведаюць, што там робіцца зараз і што будзе здейсняцца далей.

Гэтымі брыфінгамі ўлады пытаюцца зупыніць гэтую хвалю абурэння ў грамадстве. Гэтыя праблемы закранулі ўсіх гараджан.

Я лічу, што брыфінгі якія адбыліся – гэта заслуга не гарадскіх уладаў і іх кіраўнікоў, якія на іх выступалі. Гэта заслуга у першаю чаргу тых, каго на гэтыя брыфінгі не пусцілі, то бок тых самых берасцейцаў, журналістаў-фрылансераў, якія атрымалі 18 000 штрафаў толькі за мінулы год. Гэта заслуга тых, хто адзядсеў суткі ў ІЧУ за правае дзела. У мінулым годзе актывісты правялі за кратамі амаль 60 сутак. За тое, каб не было гэтага завода. То бок гэтыя брыфінгі праплочаны штрафамі і суткамі берасцейцаў якіх не пусцілі на гэтыя брыфінгі.

І мяне с тых брыфінгаў насцярожвае , што ўлады праз іх паспрабуюць зноў неяк апраўдацца. Тое што яны сказалі і паабяцалі – веры мала. Пра зяленую зону у былым гета і іншае. Скончыцца, я перакананы, як заўжды, што кожнаму будзе агідна на гэта глядзець і ўспамінаць як гэта адбывалася.

Днямі старшыня гарвыканкаму абвесціў, што на месцы “растрэльнаяй ямы” будзе “зялёная зона”, то бок дворовой газон.

Вы гэтага хацелі?

Праваабаронца
Уладзімір Вялічкін

 
© 2019 "Берасцейская вясна"