Друк
24.03.2019
Галубы не забаялісь пажарных машын (фотарэпартаж)
 
Берасцейскія ўлады марна намагаюцца супрацьдзеяць гараджанам у іхняй барацьбе супраць завода свінцовых акумулятараў. У мінулую нядзелю мабілізавалі школьнікаў, гэтым разам таксама, і вырашылі прывабіць моладзь з дапамогай МНС.

На плошчы выставілі пажарныя машыны, разнастайныя прылады, намёт... Цвіком праграмы быў “народны” гурт.

МНС праводзіла мерапрыемства прысвечанае падставам бяспекі…

А вызначанай гадзіне распачалося “кармленне галубоў”. Колькасць праціўнікаў завода АКБ імкліва павялічвалась, мерапрыемства МНС не замінала абмяркоўваць экалагічную праблему рэгіёна.

Супрацоўнік міліцыі ў цывільным фільмаваў працэсс кармлення галубоў, трымаўся здалёк ад праціўнікаў завода АКБ.

Прысутнічала некалькі прадстаўнікоў гарвыканкама і іх праўладных актывістаў. За праціўнікамі завода АКБ назіралі нейкія разнаполыя ў цывільным. Яны атачылі пратэстоўцаў. Неслі службу міліцэйскі патруль і ДАІшнік.

Народу паболела, нехта налічыў каля 250 чалавек. Калі рушылі на шпацыр, людзей далучылася яшчэ больш.

Калону суправаджалі супрацоўнікі міліцыі. Па ціху за калонай следаваў палкоўнік, Генадзь Вайтовіч, начальнік упраўлення аховы правапарадка і прафілактыкі УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Шпацыр завершыўся ля былой сінагогі, зараз кінатэатр “Беларусь”. Аб затрыманнях не паведамлялася.

 

 
© 2019 "Берасцейская вясна"