Друк
29.03.2019
Старшыня аблвыканкама ўхіліўся ад сустрэчы з грамадзянамі
 
28 сакавіка ініцыятыўная група прыйшла на сустрэчу з кіраўніцтвам аблвыканкама. Фармат быў абумоўлены загадзя - гэта не асабістая сустрэча, а сустрэча з грамадзянамі па пытанні ўводу ў эксплуатацыю і ўключэння членаў ініцыятыўнай групы ў камісію па кантролі за дзейнасцю завода АКБ. Натуральна, галоўнае пытанне - гэта прыёмка ў эксплуатацыю скандальнага завода, які будуецца з беспрэцэдэнтнымі парушэннямі заканадаўства.
 

Таварыш старшыня вобласці Анатоль Ліс быў заняты і адправіў на сустрэчу з грамадзянамі свайго намесніка таварыша Генадзя Барысюка. Генадзь Іосіфавіч сказаў, што ў яго сёння толькі асабістыя прыёмы грамадзян, што пытанне прыёмкі завода не ў яго кампетэнцыі, ён можа абмяркоўваць толькі пытанне ўдзелу членаў ініцыятыўнай групы ў камісіі па кантролі за дзейнасцю завода. Кажучы па-прастому - уключыў «дурня», але ініцыятыўная група не стала марнаваць свой час на намесніка, які чамусьці не быў дасведчаны аб фармаце і пытаннях сустрэчы.

Пасля гэтага непаразумення грамадзяне, якія прагнуць сустрэчы з прызначэнцам, які падпісаў інвестдагавор аб будаўніцтве завода АКБ, у які раз пайшлі да таварыша Вольгі Верабей, каб запісацца на новы прыём да таварыша Ліса.

Кіраўнік аддзела па працы з грамадзянамі Брэсцкага аблвыканкама Вольга Верабей выкручваецца перад грамадзянамі правераным, спосабам - нападае і загаворвае зубы.

18 сакавіка яна запісала групу грамадзян на прыём да старшыні Анатолю Лісу па пытанні прыёмкі і ўводу ў эксплуатацыю акумулятарнага завода пад Брэстам і ўключэнні грамадзян у дзяржаўную грамадскую камісію, звязаную з кантролем за дзейнасцю завода АКБ.

Пры запісе асаблівая ўвага акцэнтавалася, на тое, што прыём павінен праходзіць не ў фармаце асабістага прыёму, так як на ім будуць абмяркоўвацца грамадскія праблемы. Анатоль Ліс, натуральна, праігнараваў грамадзян і даслаў свайго новаспечанага намесніка Генадзя Барысюка, які сказаў, што пра ўвод завода ў эксплуатацыю ён казаць не будзе, бо не адмысловец і не кампэтэнтны, што ў яго сёння па графіку асабістыя прыёмы, і што ён упершыню чуе пра пытанне аб уводзе ў эксплуатацыю завода АКБ, што ён прыйшоў пагаварыць толькі аб уключэнні грамадзян у камісію па кантролі за дзейнасцю завода АКБ Зрэшты, выдатны матэрыял пра тое, як працуе сістэма.

Як, на вашу думку, сустрэнецца старшыня Анатоль Ліс з грамадзянамі ці не? 

Сяргей Пятрухін

 
© 2002 "Берасцейская вясна"