Друк
01.04.2019
Праваабаронца абскарджвае пастанову суда
 
3 красавіка ў Брэсцкім абласным судзе будзе разгледжанга скарга праваабаронцы Уладзіміра Вялічкіна на пастанову суддзі суда Ленінскага раёна г Брэста Дмитрыя Шурына ад 18 лютага.
 

Нагадаем, 16 лютага праваабаронцу выклікалі ў апорны пункт міліцыі, даставілі ў РАЎС і там затрымалі да суда. 18 лютага суд прызнаў яго вінаватым па артыкуле 23.34 частка 1 КаАП "Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў» і аштрафаваў на 15 базавых (382,5 рубля), ў віну Ўладзіміру Вялічкіну паставілі тое, што ягоны адказ на камеру блогера Сяргея Петрухіна прыцягнуў увагу грамадзян 30 снежня 2018 года да праблемы акумулятарнага завода. https://bit.ly/2UaLIlc

Праваабарнца не пагадзіўся з пастановай суда першай інстанцыі і звярнуўся са скаргай у абласны суд.

Разгляд скаргі прызначаны на 9:30 раніцы.
Суд знаходзіцца па вул Савецкіх Памежнікаў, 41.

 

 
© 2022 "Берасцейская вясна"