Друк
01.04.2019
Рыхтуецца крымінальная расправа над блогерам
 
9 красавіка ў судзе Ленінскага раёна г. Брэста пачнуцца судовыя слуханні ў крымінальнай справе, якая была распачата супраць блогера Сяргея Пятрухіна паводле двух крымінальных артыкулаў, 188 “паклёп” і 189 “абраза”.
 

Жадаючым папрысутнічаць варта рыхтавацца на цэлы дзень. Танна і якасна паабедаць можна ў сталоўцы гарвыканкама, вул Энгельса 3. Пачатак судовага пасяджэння прызначаны на 9.45.

Я перакананы”, - кажа блогер: “Што гэты выпадак палітычна матываваны. Пракурор ініцыяваў яго. Таму што я нібыта абразіў, і агаварыў прадстаўніка ўлады вучастковага Ленінскага РАЎС Сяргея Ігнацюка.

Для “пазыўнікоў”-міліцыянтаў і аўдыторыі я падрыхтаваў неспадзяванку. І не адну.

Напрыклад, я знайшоў людзей, якія кажуць, што іх зьбіваў вучастковы Сяргей Ігнацюк. Адзін з іх расказаў пра гэта на камеру. Мяркую будзе весела.

Я хвалююся, што залы не змесцяць усіх жадаючых. Нам трэба высвятліць хто прыйдзе. Ёсць засцярога, што райаддзел прышле “сваіх” каб запоўніць залі і не даць патрапіць на суд грамадзкасці.

 

 
© 2019 "Берасцейская вясна"