Друк
06.04.2019
Што бачыў таксіст перад аварыяй (Рэканструкцыя)
 
Пасля рэзананснай аварыі на праспекце Рэспублік 16 сакавікаі, калі аўтамабіль ДАІ вылецеў на чырвоны і пратараніў машыну таксі, прайшло ўжо больш за тры тыдні, а ніякай афіцыйнай версіі здарэння грамадскасць не пачула.
 

Дзякуючы відэа, якое ініцыятыўная група брэсцкіх аўтааматараў сумесна з блогерам Сяргеям Пятрухіным апублікавалі ў сетцы, дзе Дзмітрый распавёў аб аварыі і аб сумневах сваіх родных у правядзенні аб'ектыўнага разбіральніцтва, адбыўся рэзананс і з’явілася надзея, што міліцыянты ў гэтым выпадку спрацуюць непрадузята.

Каб умацаваць гэтае пачуцце і падсцёбнуць абласное упраўленне СК да плённай следчай працы аўтамабілісты зрабілі рэканструкцыю, у якой паказалі вэрсію таго, што бачыў таксіст Зміцер уласнымі вачамі, каб высвятліць, ці мог ён убачыць аўто ДАІ і спыніцца, каб той праехаў без перашкод.

Глядзіце, што атрымалася.

Паўлюк Кавалёў

 
© 2019 "Берасцейская вясна"