Друк
09.04.2019
Праціўнікаў акумулятарнага завода ў Брэсце масава выклікаюць у міліцыю
Віталь Казак, Дзяніс Малышэнка, Ірына Сіліцкая, Уладзімір Казлоўскі, Уладзімір Вялічкін атрымалі позвы ў міліцыю
 
У Брэсце каля 20 праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода атрымалі позвы на пятніцу 12 красавіка. Актывістам трэба з’явіцца ў АУС адміністрацыі Ленінскага раёна ў якасці сведак па нейкай справе.
 
Сярод тых, кто мусіць прыйсці ў міліцыю, - Віталь Казак, Дзяніс Малышэнка, Ірына Сіліцкая, Уладзімір Казлоўскі, а таксама праваабаронца Уладзімір Вялічкін. Варта адзначыць, што ўсе актывісты атрымалі позвы на адзін і той жа час – 15.00. Пра якую справу ідзе гутарка ў позве, пакуль невядома.
 
 
Апошнім часам павялічыўся ціск на праціўнікаў будаўніцтва ў Брэсце акумулятарнага завода. Так, на мінулым тыдні на трое сутак былі затрыманы актывіст Маісей Мазько і яго сын Дзяніс па справе аб захоўванні боепрыпасаў. Зараз яны на волі, аднак Маісей Мазько застаецца ў статусе падазраванага па справе. У пятніцу супрацоўнікі міліцыі спрабавалі затрымаць актывістку Таццяну Фесікаву, пасля чаго тая трапіла ў шпіталь. А пасля чарговага нядзельнага “кармлення галубоў” быў затрыманы Дзмітрый Бекалюк, разгляд адміністрацыйнай справы якога працягнецца ў сераду 10 красавіка.
 
http://spring96.org/be/news/92590
 
© 2019 "Берасцейская вясна"