Друк
25.04.2019
Берасцейскія суды шчэмяць канстытуцыйныя правы грамадзян
 
Ягор Кандрацюк абураны тым, что 14 красавіка былі нахабна парушаны ягоныя канстытуцыйныя правы на свабоду мірных сходаў, свабоду выражэння асабістых думак і меркаванняў.
 
Яго затрымаў АМАП і суткі з 14 да 15 ён бавіўся з ІЧС. На пытанні суддзі Святаслава Каліны адказваў упэўнена: «Так, быў, прымаў удзел у мірным шэсці!Бо маю права дадзенае мне Канстітуцыей". Суддзя крывіў усмешкай рот і пытаўся працаваць на беларускай мове, як хадайніцтвал «правапарушальнік». Пасля выступу «штатных» сведак-міліцыянтаў АЛЯКСЕЯ ФЕДАРЭНКА і АЛЯКСАНДРА БУКАТЫ суддзя абвесціў прысуд: 10 базавых, хаця ж на відэа нідзе было бачна каб Ягор крычаў Не заводу. То бок не паказалі доказаў за што яго пакаралі. Абскарджваць пастанову Ягор не бачыць сэнсу.... Судовы канвеер доўжыцца....
 
Здымак Сергей Петрухин
 
25 красавіка яшчэ 2 праціўніка будовы завода АКБ атрымалі штрафы паводле арт. 23.34 КаАП. Кацярына Басаргіна 5 базавых і Таццяна Фесікава 30 базавых.
 
Уладіславу Абрамовічу суд перанесены на 29 красавіка, а Аляксандру Аблаяку на 30-е.
 
Нагадаем, учора 4 грамадзкіх актывіста атрымалі буйныя штрафы за ўдзел у акцыях супраць будовы завода АКБ.
 
Заўтра, 26 красавіка, заплянаваны разгляд спраў яшчэ 5 актывістаў.
 
 
 
© 2022 "Берасцейская вясна"