Друк
29.04.2019
Мяне мэтанакіравана схапілі
 
А 16:45 у суд Ленінскага раёна г. Брэста з ізалятара часовага ўтрымання прывезлі члена ініцыятыўнай групы праціўнікаў будовы завода АКБ Зміцера Бекалюка.
 

Нагадаем 27 красавіка Зміцер Бекалюк быў выкрадзены людзмі ў цывільным. У прысутнасці непаўнагадовага сына, які наляканы распавёў аб выкраданні маці. Сваякі і знаёмыя грамадзкага актывіста доўгі час не маглі даведацца дзе ён знаходзіцца. Міліцыя адмаўлялась прызнаваць, што ён ў Ленінскім РАЎС.

Падстаў для затрымання Зміцера Бекалюка не было. Праваабаронцы і знаёмыя актывіста перакананыя, што такім шляхам яго адхілілі ад удзелу ў акцыі пратэста на Пасху. Пратакол адміністратыўнага правапарушэння паводле ч.3 арт. 23.34 КаАП быў складзены яшчэ 14 красавіка Таму выкрадаць актывіста і саджаць у ІЧУ не было законных падстаў.

Справу Бекалюка даручылі разглядаць суддзе Д. Шурыну.

Сведкамі выступаюць п/п-к Яцэнка і старшы лейтэнант Селяйковіч

У судзе Зміцер Бекалюк заявіў хадайніцтва аб незаконным затрыманні: “Мяне не выклікалі ў суд позвай, але мэтанакіравана схапілі. Незаконна. Напярэдадні Пасхі! Які сэнс было мяне затрымліваць?

Паводле Зміцера Бекалюка:

Таксама была заяўлена неабходнасць адваката і тыдзень часу для падрыхтоўкі да суда.

Суддзя задаволіў абодвы хадайніцтвы. “Матывавана падрыхтуйце скаргу на незаконнае затрыманне. Яна будзе разгледжана разам з 23.34-3”, - параіў Дзмітрый Шурын і абвесціў перапынак да 11 траўня, на 11 гадзін.

 Далучайцеся да нашага iнстаграму https://www.instagram.com/berastseiskaia/

Далучайцеся да нашага юцюбу 

https://www.youtube.com/channel/UCHBEpCyJmliG5IoJzeeuy6g?view_as=subscriber

 

 
© 2019 "Берасцейская вясна"