Друк
29.04.2019
Сведкі-міліцыянты хлусілі
 
29 красавіка пакаралі грамадзкага актывіста Ўладзіслава Абрамовіча. Сведкамі былі 2 маёры. Справу разглядаў суддзя Святаслаў Ігаравіч Каліна .
 

Суддзя забараніў фота, відэа, наўпроставую трансляцыю з зала суда і абмяжаваў доступ грамадзян у залу суда, маўляў: “Пасля мяне ніхто не заходзіць”.

На папярэдніх судах над праціўнікамі будовы завода АКБ суддзя Каліна вызначыўся паслядоўнасцю па ч. 1 арт. 23.34 КаАП ён даваў 10 базавых, а па ч. 3 - 30.

Як і чакалася Ўлад Абрамовіч атрымаў “па-справядлівасці” - 10 базавых, як усе па першай частцы.

Сведкі-маёры Яцэнка і Селяйковіч хлусілі! Так, 7 красавіка я ішоў па вуліцы, але каля ЦУМа не крычаў і не пляскаў! Яны хлусяць! Мяне там увогуле не было! І на відэа не было і сведкі ёсць!” - расказваў абураны актывіст пасля суда.

Больш на:

 Далучайцеся да нашага iнстаграму https://www.instagram.com/berastseiskaia/

Далучайцеся да нашага юцюбу https://www.youtube.com/channel/UCHBEpCyJmliG5IoJzeeuy6g?view_as=subscriber

 
© 2019 "Берасцейская вясна"