Друк
06.05.2019
Шакуючая аперацыя берасцейскiх сiлавiкоў
 
Гэта сын Віталя Шэвяленкава. Яму 4, 5 гады. Тое, што ён перажыў сёння магчыма запомніца яму на ўсё жыццё. А з правага боку Генадзь Вайтовiч, мiлiцыянт праз якога малы атрымаў магчыма глыбокую рану душы...
 
Сын Вiталя i намеснiк начальнiка УУС Берасцейскага аблвыканкама Генадзь Вайтовiч,  чалавек, якi аддаў затрыманнi ягонага бацькi.
 
Як распавёў сусед Раман, каля 11.30 ён пачуў крыкі на вуліцы каля № 11 на вул. Энгельса. Праз вакно ён убачыў, як яго суседа Віталя Шэвялянкова запіхвалі ў міліцэйскі бобік тры міліцыянта і адзін ў цывіным. Віталь зваў на дапамогу, крычаў Ратуйце! У двух кроках ад іх стаяў сын Віталя і крычаў на ўсю вуліцу. Нейкім чынам міліцыянты адпусцілі Віталя і ён ўзяў сына пасадзіў у свой аўтамабіль, які стаяў побач, закрыш дзверы і кінуўся бегчы у бок парку Першага траўня. Мянтоўскі бобік паехаў за ім.
Малы зачынены ў аўты ашалела крычаў.
Праз некалькі хвілін аўто адчыніла жонка Віталя. Да яе ў кватэру зайшоў незразумелы лысы чалавек і сказаў, што ў іх машыне плача дзіця. Ён адмовіўся прадстаўляцца і паказваць свой мянтоўскі аўсвайс і вельмі хутка збег адттуль на сваім цывілтным аўто.
 
 
Прыкладна ў той час Раман пачуў як нехта з міліцыянтаў далажыў па рацыі, што Віталя затрымалі па 17.1 і адвезлі ў Ленінскі РАУС.
 
 
Намеснік начальнік УУС Брестскага аблвыканкама Генадзь Вайтовіч можа далажыць наверх аб яшчэ адной шыкоўнай аперацыі сваіх апрычнікаў. 
Жонка аднесла Віталю перадачу. Яна казала, што сын бычыў, як бацьку па назе ўдарыла дзверка бобіка і пытаўся у маці, ці занясе яна бацьку лекі для нагі...
Мне вось цікава Генадзю Вайтовічу не патрэбна падлячыць галаву? Бо ў апошній час яна ў яго вельмі дрэнна працуе...
 
З.ы. Віталь Шэвяленкаў з'яўляецца праціўнікам акумулятарнага завода і на дадзены момант знаходзіцца на бальнічным па дагляду за сынам.

 Далучайцеся да нашага iнстаграму https://www.instagram.com/berastseiskaia/

Далучайцеся да нашага юцюбу https://www.youtube.com/channel/UCHBEpCyJmliG5IoJzeeuy6g?view_as=subscriber

                                                                                                    Cяргей Пятрухiн, НР
 
© 2019 "Берасцейская вясна"