Сяргей Пятрухін:
Перад намі здымаўся выпуск пра Курапаты. У перапынку паміж здымкамі я сустрэўся са Змітром Дашкевічам, з якім даўно хацеў пазнаёміцца і паціснуць яму руку. Шкада, што мала такіх беларусаў.
Сяргей Пятрухiн i Змшцер Дашкевіч
Дзіўная справа, пра Хатынь, дзе былі спалены 140 чалавек ведае ўвесь свет. Там пабудаваны мемарыяльны комплекс, туды ездзяць на экскурсіі турысты. У Курапатах ляжаць дзясяткі тысяч беларусаў і там будуюць скандальны рэстаран і скандальна «наводзяць парадак», прыбіраючы крыжы. І беларусы на гэта ніяк не рэагуюць. Гэта дзiўна. Нацыі ўсё роўна. Людзей гэта не хвалюе. Гамон! На магілах дзясяткаў тысяч забітых будуюць забаўляльны цэнтр і зносяць крыжы, а беларусы маўчаць. Ці беларусы ужо не нацыя, а проста «народзец» які жыве зніжкамі прадуктовых крам?
Краіна ператвараецца ў экалагічную памыйную яму, куды пераводзяць шкодныя вытворчасці з усяго свету, каб бяздарныя дармаеды чыноўнікі працягвалі падтрымліваць сваё годнае існаванне, а «народзец» ціха жуе ў стойле траву. Гамон!
Але з іншага боку ніякага парадоксу ў гэтым няма. Слабыя нацыі, якія па розных прычынах не могуць абараніць сябе, каб выжыць, сыходзяць.
Гэта натуральна – выжывае наймацнейшы.
Праблема ёсць. Завод небяспечны. Людзі супраць. Дзяржаўныя СМІ маўчаць, як партызаны. Прадстаўнікі АйПауэр у студыю для размовы не прыйшлі. Праблема, калі аб ёй маўчаць не рассмокчацца - гэта ўладам трэба цвёрда разумець. Берасцейцы не гатовыя паміраць за дабрабыт Лемяшэўскага і ягоных карумпаваных паслугачоў з берасцейскіх выканкамаў.
Завод будзе зачынены!
Паўлюк Кавалёў