20.05.2019
Першая ахвяра завода
Верабей памер на вытворчай тэрыторыі свінцовага завода. Ці гэта пачатак трагедыі, задаюцца пытаннем берасцейскія экаактывісты.
Вага вераб'я блізу 20 грамаў.
Падобна нават кароткачасовае знаходжанне ў паветраным асяроддзі вытворчай тэрыторыі, дзе назіраюцца выкіды павышаных канцэнтрацый свінцу і сернага квасу, для верабейкі дастаткова, каб атрымаць смяротную дозу.
Праціўнікі будовы завода АКБ мяркуюць, што ўсім птушкам у ваколіцах завода наканавана пагібель.
Смерць верабʼя можна ўспрымаць як біялагічны індыкатар факта забруджвання.
Завод толькі пачаў працаваць, а паветра ўжо атручанае.
Паводле відавочцаў
Фота відавочцаў
© 2022 "Берасцейская вясна"