Друк
27.05.2019
Зламаныя рэбры за пераход ў неналежным месцы
 
Міліцыянты зламалі грамадзяніну рэбры за пераход чыгункi
 
Як распавёў жыхар г. Жабінка Сцяпан Клімук, 8 сакавіка бягучага года ён пасля карпаратыву, прысвечанага Міжнароднаму жаночаму дню, прыехаў на вакзал Брэст-Цэнтральны, каб на цягніку паехаць дадому. На цягнік ён спазняўся, таму вырашыў перайсці чыгунку ў неўстаноўленым месцы.
Супрацоўнікі Берасцейскага АУСТ не далі яму зʼехаць у Жабінку. Два прапаршчыкі, якія не прадставіліся, пацягнулі яго ў лінейны аддзел, абсталяваны дзяжуркай і памяшканнямі для затрыманых крыху за поўнач.
 
Сцяпан Клiмук
 
На Сцяпана Сцяпанавіча склалі два пратаколы: за зʼяўленне ў грамадскім месцы ў выглядзе, якi абражае чалавечую годнасць і за пераход чыгуначных пуцей у неналежным месцы. Пратаколы склаў дзяжурны Віталь Лінкевіч. Паводле пратаколаў, Сцяпан Сцяпанавіч, павінен аплаціць штраф 7 рублёў.
Здавалася б, банальная гісторыя, тым больш, што Сцяпан Клімук не адмаўляўся, што пераходзіў шляхі з парушэннем правілаў бяспекі і ў наяўнасці алкагольнага апʼянення. Не згодны толькі з тым, што сваім выглядам абражаў чалавечыя годгасці наведвальнікаў вакзала.
Але справа ў тым, што прапаршчыкі, якія дастаўлялі яго ў лінейны аддзел зламалі яму два рэбры, а капітан Лінкевіч неаднаразова адмаўляўся выклікаць Сцяпану Сцяпанавічу хуткую дапамогу, якую патрабаваў затрыманы. Пры гэтым, як сцвярджае Сцяпан Клімук, міліцыянты яго абражалі -называлі «дэбілам» не пускалі ў прыбіральню, прапаноўваючы хадзіць у прыбіральню ў проста ў камеры.
 
 
Сцяпан Сцяпанавіч пражыў 57 і такi мянтоўскi трэш ўбачыў упершыню ў жыцці. Сцяпан Сцяпанавiч - чалавек адукаваны i ён хацеў ў медыцынскiх паперах афіксаваць свой фізічны стан, бо з-за траўмы ён не мог сядзець. Раніцай дзяжурны ўсё ж такі выклікаў яму хуткую, але лекар хуткай сказаў, што Сцяпан Клімук здаровы і назваў яго "клоуном".
У той жа дзень у Жабінцы лекар паставіў дыягназ: Закрыты пералом 6 і 7 рэбраў. Плюс 22 дні ён правёў на бальнічным.
Сцяпан Сцяпанавіч напісаў Генпракурору Беларусі Канюку "челобитную" і на дадзены момант па гэтай заяве праводзіцца праверка. Праверку праводзіць Брэсцкі МРОСК, вядомы сваімі нераскрытымі справамі, дзе фігуруюць супрацоўнікі міліцыі. Праверку праводзіць Следчы Станіслаў Ярмошык.
 
Следчы БМРАСК Станiслаў Ярмошык

Мы будзем сачыць за развіццём падзей.
 
Падпicвайцеся на наш юцюб https://www.youtube.com/embed/channel/UCHBEpCyJmliG5IoJzeeuy6g?view_as=subscriber
ды iнстаграм
 
 
 
 
 
 
© 2022 "Берасцейская вясна"