Друк
27.05.2019
Былі ў натоўпе і дастаткова
 
Cуд Брэсцкага раёна разглядзеў справу Анатоля Ярмоленкі.
Анатоль Ярмоленка, лекар з 40 гадовым стажам
 
Паводле пратакола 14 красавіка Ярмоленка ўдзельнічаў у шэсці з мэтай выказвання грамадзка-палітычнага інтарэсу шляхам выкрыквання "Не заводу АКБ".
"Я быў у горадзе і быў на плошчы, шпацыраваць па вуліцах не забаронена.
Я не крычаў і ніякіх лозунгаў не агучваў. Я магу патлумачыць. Я лекар з 40 летнім стажам.
Я лекар і ведаю, што такое свінец і яго ўплыў на арганізм жанчын і дзяцей...", - пачаў гаварыць Ярмоленка.
Суддзя Маручак перабівае: "Мы пра іншае гаворым... "
Суддзя Маручак Сяргей Міхайлавіч ​
 
Сведка Федарэнка Аляксей Леанідавіч з Ленінскага РАЎС распавёў: "Тады каля 300 чалавек актыўна выказвалі сваю грамадзянскую пазыцыю. Хто кіраваў шэсцем бачна не было. Ен удзельнічаў ад пачатку , але ня ведаю ці да канца, напэўна да паловы Савецкай. Ён актыўны ўдзедьнік пратэстаў. Ен даўно там удзельнічае. Я яго бачыў неаднаразова - некалькі дзесяткаў разоў. Ён быў у натоўпе, натоўп скандаваў".
"Тут працэс адносна мяне , а не натоўпу, - запярэчыў Ярмоленка, - У пратаколе напісана што я крычаў, гэта хлусня!"
 
А. Ярмоленка распавядае пра свiнец
 
Пастанова суда - вінават. 10 базавых штрафа або 255 рублёў. "Можна абскардзіць... Не важна , ці вы крычалі. Былі ў натоўпе і дастаткова", - патлумачыў суддзя Маручак Сяргей Міхайлавіч.

 

 
 
© 2022 "Берасцейская вясна"