Друк
31.05.2019
Чарговы ўдар судзейскага малатка па пратэстуючым берасцейцам
 
Суд Ленінскага раёна г. Брэста пакараў яшчэ аднаго ўдзельніка маршаў праціўнікаў завода АКБ.
 
З ранку суддзя Святаслаў Каліна разгледзеў справу грамадзкага актывіста Сліжа Андрэя Андрэявіча.
 
Андрэй Сліж у суд не зявіўся. Сддзя абвесціў прысутным, што прыцягваемы да адказнасці быў уведамлены адпаведным чынам аб месцы і часе спасяджэння, дакумантаў аб абставінах неяўкі ў суда няма, таму справа будзе разглядаецца без яго.
 
Андрэй Сліж на Пушкінскай
 
Сведка, старэйшы сяржант міліцыі Гаральчук Сяргей Сяргеявіч патлумачыў суду:
 
”7 красавіка я нес службу. Сабралісь людзі на плошчы, размаўлялі паміж сабой, гэты грамадзянін трапіў на камару і потым ішоў па Пушкінскай і Савецкай.
 
Гэта было шэсце бо насупраць “Белтэлекаму” людзі пачалі крычаць “Не заводу АКБ!” Стала ясна - яны выражаюць грамадзка-палітычны інтарэс. Я ня бачыў, каб ен крычаў але ён там быў. Яны дайшлі да ЦУМа”.
 
Сведка маёр міліцыі, старшы вучастковы Маскоўскага РАЎС г.Брэста, Сяменаў:
 
”7 красавіка Сліж, адпаведна відэазапісу, быў на плошчы і ўдзельнічаў у шэсці, выгукваў “Не заводу АКБ!”. Відэа нам перадалі з Ленінскага РАЎС. Яго апазналі, ў тым ліку жонка. Яго ўведамілі. Ён на кантакт не ішоў. Дома стала не жыве. Неаднаразова да яго прыходзілі, сваякі і суседзі казалі, або яго няма або не прыйшоў. Сустрэцца не атрымалась”.
Суддзя зачытаў спісак з некалькіх ўдзельнікаў несанкцыянаванага шэсця 7 красавіка, сярод прыцягваемых да адказнасці быў і Андрэй Сліж. Прагледзець діск не атрымалася. Сведка Сямёнаў падцвердзіў, што матэрыялы справы вырабляліся ім: “Я раздрукоўваў і рабіў скріншоты. Я іх рабіў”. Гаральчук падтакнуў: “Яны адпавядаюць відэа”.
 
Суддзя Святаслаў Каліна звярнуўся да калькулятара, патыркаў пальцам:
 
“Пастанова -паводле ч.3 арт. 23.34 КаАП пакараць Андрэя Сліжа адміністратыўным штрафам у 40 базавых вялічынь, 1020 рублёў”.
 
© 2019 "Берасцейская вясна"