Друк
02.06.2019
Пасля “кармлення” - выкраданне
 
(фотарэпартаж з пратэсту супраць завода АКБ)
 
Падчас традыцыйнага пратэстнага кармлення галубоў на знак нязгоды з будовай завода АКБ пад Брэстам блогер Пятрухін на плошчы Леніна ўручыў міліцыянтам заяву па факце псавання гарацкога майна...
 

Нязгодныя з будовай акумулятарнага завода кармілі галубоў, а праўладныя ў гэты час прытанцоўвалі, бо на плошчы ўлады арганізавалі заключны гала-канцэрт міжнароднага харэаграфічнага фестываля.

Пасля “кармлення” прайшло традыцыйнае шэсце. Як звычайна колькасць праціўнікаў павялічылась у разы...

Раптоўна на скрыжаванні вул.вул. Савецкай і Маякоўскага быў затрыманы блогер Сяргей Пятрухін. Две асобы ў сіті-камуфляжы гвалтам ўвапхнулі яго ў срэбную “Джылі” і звезлі ў невядомым кірунку. Пры выкраданні прысутнічаў ЧВА началніка Ленінскага РАЎС г.Брэста Мікалай Самасюк. Выпадкова сведкамі здарэння сталіся журналісты New York Times, якія рыхтуюць матэрыял аб супрацьстаянні берасцейцаў з заводам АКБ і берасцейскімі ўладамі.

Ёсць мяркаванне, што затрыманне звязана з падачай заяваў пераапранутым ў цывільнае міліцыянтам, якія фільмуюць берасцейцаў. Адзін такі міліцыянт з камарай адмовіўся прымаць заяву: “Чего вы ко мне прістаёте...” і ўцек. Калі ўцякаў скардзіўся па тэлефоне начальству...

Мікалай Самасюк (злева) таксама адмовіўся прымаць заяву і скарыстаўся паслугамі АМАПу… Пятрухін вёў стрым з пратэсту, затрыманне можна паназіраць з 34 хвіліны:

На вуліцах калону незадаволеныхь заводам суправаваджалі і падпільноўвалі супрацоўнікі МУС. Берасцейцы іх ужо добра ведаюць.

Шэсце завершылась каля былой сінагогі, кінатэатра "Беларусь". Больш затрыманняў не было.

А 13:24 ад Пятрухіна прыляцела СМСка: “ІЧУ”. І трохі пазьней, а 14:07: “17.1”.

Гэта значыць “дробнае хуліганства”...

То бок неабыякавыя берасцейцы вітаюцца ў судзе Ленінскага раёна г. Брэста. Заўтра зранку суд разглядае справы адміністратыўна-затрыманых на выходныя, між імі блогера Сяргея Пятрухіна.

PS: Нагадаем у панядзелак, 3 красавіка, а 16:00, суд Брэсцкага раёна мае намер пакараць Эдуарда Сіліцкага за удзел у пратэстах супраць завода АКБ, а у аўторак, 4 красавіка, а 10:00, суд Ленінскага раёна г.Брэста будзе караць незадаволенага заводам Яўгена Саўчука.

 
© 2019 "Берасцейская вясна"