Друк
07.06.2019
Дажыліся, глядзіш ружу вятроў, каб ведаць ці выхадзіць з дзіцём на вуліцу...
 
“Падкажыце калі ласка, што там па праграме па кірунку ветру сёння?” З такога пытання пачынаецца кожны дзень тых каму “пашчасціла” жыць побач з заводам АКБ.
 
Тыя хто мае “тэлеграм” рассылаюць знаёмым і па сацсетках інфармацыю адносна “розы вятроў”, бо

рассейванне аэразоляў свінцу і кіслаты ў радыусе 30 км і 150 км адбываецца адпаведна кірунку ветра.

Навакольнае асяроддзе павінны ахоўваць ўсе, лічаць праціўнікі будовы завода свінцова-кіслотных акумулятараў. Эколагі ведаюць - аэразолі лётаюць пры высокай тэмпературы працяглы час, летам радыус распаўсюджвання вышэй, летам менш. Ад ветру залежыць а ён увесь час мяняецца.

Больш падрабязна на гэтую тэму напісаў прафесар Вільям Задорский у свам артыкуле аб забруджванні свінцом Днепрапятроўска ў радыусе 20 км. Артыкул называецца “Разарваць свінцовыя абдымкі”.

Сёння на заводзе чарговая крыніца выкідаў, там уключылі наладку бліжэй да ночы, каб людзі не бачылі. Ноч для завода самы час. Завод працуе. Дым са свінцом валіць на Ямна і Вычулкі і ён не смярдзіць !!!! Начная варта мяркуе, што гэта з цэху з млынамі, дзе вырабляецца аксід свінцу.
Вецер змяніўся і пагнаў Дым на Тэльмы...

Па факту выкідаў чорнага дыму з вечара 05.06 і да раніцы 06.06 з недопушенного да вытворчасці завода АКБ начная варта выклікала МНС.

Пажарных на завод не пусціла ахова прадпрыемства, маўляў у нас усё пад кантролем.

Берасцейцы занепакоеныя за сваё здароў’е зладзілі дэлегацыю ў абласны камітэт па ахове прыроды. З патрабаваньнем спыніць атручваць людзей і пачаць кантраляваць сітуацыю. Паразумення з чынавенствам дэлегаты не знайшлі.

“Вось дажыліся глядзіш ружу вятроў каб ведаць ці выхадзіць з дзіцём на вуліцу на шпацыр або не. Адкрываць вокны ці не. Усё забіраюць, паветра, ежу, здароў’е, жыццё. Хутка з навакольных садоў і гародаў дзеткам атручаныя яблычкі, гародніну і малачко ў садочкі і школы павязуць. Стаўленне да людзей проста быдлячае. Ці гэта нармальна?!” - абураюцца берасцейцы.

 

 
© 2019 "Берасцейская вясна"