Друк
10.06.2019
Ці ёсць у начальніка праявы прафесійнай дэфармацыі?
 
11 чэрвеня суд Ленінскага раёна г. Брэста дасць зразумець берасцейцам ці ёсць справядлівасць у берасцейскіх судах або не...
 
Працягваецца разгляд справы блогера Сяргея Пятрухіна. “Пацярпелы”, ён жа ЧВА Ленінскага РАЎС г.Брэста, Мікалай Георгіявіч Самасюк абвінаваціў блогера ў дробным хуліганстве. Ён палічыў, што блогер Пятрухін чапляўся да яго ў “непрыстойнай” форме.
 

Спачатку суддзя Аляксандар Семянчук зачытаў скаргі Пятрухіна ў пракуратуру на незаконнае затрыманне.

Са скаргаў вынікае, што Пятрухін пабачыў надпіс на сцяне і падышоў да Самасюка, каб той, як міліцыянт, прыняў заяву аб адміністратыўным правапарушэнні. А як апынулася АМАП замест заявы прыняў самаго заяўніка. “Пры азнаямленні з матэрыяламі справы, я пабачыў, - патлумачыў блогер, - у тэчцы шмат дакумантаў, якія бачыў у першыню. Уявіце, напачатку справы не было спісу дакумантаў у справе. Гэта каб можна было іх падменьваць і падтасоўваць?! Мяне схапілі, прывезлі ў РАЎС, там жаж у ІЧУ, назаўтра ў суд...

Сёння Шуневіч падаў ў адстаўку, а раней прэзідэнт папярэдзіў міністра што ў бліжэйшы час правядзе сур’езны аналіз працы праваахоўных органаў. З боку Самасюка даўно назіраецца перабольшванне паўнамоцтваў службовай асобай... Ёсць праявы прафесійнай дэфармацыі. На сёння гэты надзелены сур’ёзнымі паўнамоцтвамі чалавек уяўляе небяспеку мірным берасцейцам...

Азнаёміўшыся з матэрыяламі справы, заслухаўшы сведкаў і прагледзеўшы відэазапісы суддзя Аляксандар Семянчук задумаўся, і абвесціў перапынак да 9:40 11 чэрвеня.

 
© 2019 "Берасцейская вясна"