Друк
11.06.2019
У нядзелю я ізноў магу застацца ў Ленінскім РАЎС да суда
 
Адразу пасля суда, на якім блогер Пятрухін атрымаў 30 базавых за тое, што абразіў міліцыянта Самасюка тым, што звярнуўся да яго з прозьбай прыняць заяву аб адміністратыўным правапарушэнні, да блогера Сяргея Пятрухіна падышоў на калідоры суда старшы лейтэнант міліцыі Гоман.
 
Вучастковы ўручыў блогеру позву на 16 чэрвеня дзеля апытання ў якасці сведкі па заяве тагож Пятрухіна.
 
Гадзіна апытання 12 гадзін. Менавіта ў гэты час у Берасці будзе адбывацца чарговае "кармленне галубоў".
 
Блогер Пятрухін перакананы, што гэтая позва - асабістая помста "пакрыўджанага" міліцэйскага начальніка Самасюка, які церпіць на прафесіўную дэфармацыю і небяспечны для атачаючых.
 
"У нядзелю я ізноў магу застацца ў Ленінскім РАЎС да суда, але я гатовы", - паведаміў прысутным блогер Пятрухін.
 
 
 
 
© 2019 "Берасцейская вясна"