Друк
13.06.2019
Apropo "конструктівной" сустрэчы
 
Кажуць "без лоха жизнь плоха". Пасля доўгачаканай сустрэчы з Анатолям Васілевічам Лісам у некаторых маладасведчаных людзей паўстала вера, што ўлады аклапацяцца здароў`ем людзей і чысціней акаляючага асяроддзя і закрыюць завод.
 
 
Не быў бы такім аптымістычным.
Пайсці на саступкі берасцейцам азначае паказаць слабасць уладаў. Такога не будзе.

Нагадаю пра Калонію Варбургаў. Пад ціскам грамадзкасці знос некалькіх гістарычных будынкаў расцягнуўся на некалькі гадоў. Улады абяцалі спачатку захаваць некалькі будынкаў, потым адзін, як музей. Калі грамадзтва стамілася і забыякавела на месцы збуранай калоніі пабудавалі гіпермаркет Мартін.

Другі прыклад, пасля пратэстных маршаў "недармаедаў" прыпынілі прыняццё дэкрэта. Электарат пар выпусціў. Мінуў час, і дапрацаваны дэкрэт набыў законную моц.

Адносна сустрэчы схема будзе тая сама. Пагаманілі, паабяцалі, закрылі і замок на браму павесілі, народ пар выпусціў, эйфарыя і ўлады харошыя, клапатлівыя - галасуй на прэзідэнта і кандыдатаў у палатку - яны вашыя абаронцы...
 
Удзельнiкi сустрэчы з кiраўнiком вобласцi

Толькі пакуль замок вісіць, нешта дапрацуюць, нешта дакупяць. "Праваахоўнікам" выдзеляць больш грошаў, кайданак, дубінак тай газу. Суддзям дататковае забесрячэнне і гарантыі бяспекі.
Турэмшчыкам дадатковыя месцы для ўтрымання незадаволеных.
Завод закапціць на поўную моц...

Уласніку завода і чыноўнікам ёсць, што губляць, таму, каб уратаваць асабістую скуру, пойдуць на любыя скрайнасці і злачынствы
 

Таму маё глыбокае перакананне - верыць чыноўнікам нельга пакуль завадзкая пляцоўка не пераўтворыцца на зялёную лужайку і трэба змагацца пакуль не паўстане тая зялёная лужайка на месцы завода АКБ.

Уладзімір Вялічкін,
праваабаронца.
 
© 2019 "Берасцейская вясна"