Друк
19.06.2019
Небяспечны пешаходны пераход ігнаруецца ўладамі
 
У 2018 годзе на вулiцы Шашэйнай у Брэсце замянілі дарожнае пакрыццё...
 
 
Усталявалі некалькі новых знакаў, але па нейкіх прычынах, пазначаную на гэтых знаках штучную няроўнасць, а так жа разметку пешаходнага пераходу так і не зрабілі.

І без таго напружаная абстаноўка пры пераходзе вуліцы, стала яшчэ больш напружанай. Таму што на добрым пакрыцці, кіроўцы канчаткова перасталі зніжаць хуткасць, і пераходзіць дарогу стала ў літаральным сэнсе небяспечна.
 
 
Грамадзяне звярнуліся ў гарвыканкам, з просьбай аднавіць разметку і зрабіць шиучную няроўнасць. Гарвыканкам адрэагаваў хутка і даручыў разабрацца ў сітуацыі аддзелу арганізацыі дарожнага руху ДАІ. Супрацоўнікі ДАІ звязаліся з грамадзянамі, паабяцалі пытанне вырашыць, але пасля гэтага адправілі ў выканкам ліст з паведамленнем аб тым, што ў сувязі з умовамі надвор'я, сітуацыя вырашыцца толькі ў наступным годзе. Наступны год ужо даўно наступіў.

Цікава колькі трэба часу для таго, каб намаляваць пешаходны пераход і зрабіць ляжачага паліцэйскага? Цi трэба нейкi брутальны выпадак?
 
© 2019 "Берасцейская вясна"