Друк
21.06.2019
Не трэба лiць ваду на мельнiцу Пентагону!
 
Чым больш АйПаўэр прыцягвае да сябе ўвагу артыкуламі ў СМІ і "крышевателями"  ў асобе Галоўнага прамыслоўца і Прадпрымальніка Беларусі Аляксандра Щвеца, тым больш увязае ў брыдкаё хлусні і назаўжды страчанай дзелавой рэпутацыі і іміджы самай адкрытай кампаніі.
 
Дзямʼян Лепясевіч і Дзмітрый Бекалюк

Аляксандр Швец назваў берасцейцаў, якія не хочуць, каб яго таварыш, а магчыма і кампаньён па свінцовым бізнесе, Віктар Лемяшэўскі, труціў іх свінцом і сернай кіслатой «спажывецкімі экстрэмістамі». Савецкія мазгі Швеца не могуць прыдумаць нічога лепшага, чым праверанае "трэба разабрацца, каму гэта выгадна" закрыць i xто падрывае «эканамічную бяспеку краіны»?

Аляксандр Швец старшыня Рэспубліканскага саюза прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў i Вiктар Лемяшэўскi  - кампаньёны па свiнцоваму бiзнесу?

Як чалавек з такой галавой i светапоглядам можа стаяць на чале прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Беларусі? Не, ну калі ў нас усё прамыслоўцы і прадпрымальнікі такія як Віктар Лемяшэўскі i сам Швец, то магчыма, бо цалкам сабе цёплая кампанія.

Як мне здаецца, Віктар Лемяшэўскі ўлез у СЭЗ Брэст дзякуючы міфічным 3 кг выкідаў свінцу ў год. Ну, падмануў, ну, такiя методы працы. Яго туды пусцілі. І АйПауэр атрымаў інфраструктуру і прэферэнцыі па падаткаабкладанні. Халява!

Дзяржаўныя даследаванні пробаў пацвярджаюць перавышэння дапушчальных выкідаў.

Гэтыя 3 кг выкідаў павінны былі супакоіць жыхароў густанаселенага элітнага раёна Сцімава, дзе акрамя мясцовага партхозактiва, жывуць далёка не бедныя людзі, якія працуюць на сябе або з'яўляюцца наёмнымі працоўнымі вышэйшага парадку - дырэктарамі прадпрыемстваў, напрыклад. То бок людзi з мазгамi i з грашыма. Гэтыя людзі не захацелі такога суседства побач са сваімі дамамі і атрымалася тое, што атрымалася: Лемяшэўскі пераацаніў сябе і атрымаў годны iнтэлектуальны адпор ад разумных, незалежных людзей, але не толькi cа Сцiмава: у iнiцыятыўнай группе жыхары з усяго Брэста i раёну, бо ўсе добра разумеюць, што свiнцовы "гемарой" не толькi для Сцiмава, але i для Брэста, Белаазёрска i наагул для крaiны.

Уся хлусня вялікага Патрыёта, знаўцы захавання кіслотна-свінцовых энергій раз за разам разбівалася аб неабвержныя аргументы ініцыятыўнай групы, да якіх, у рэшце рышт, прыслухаліся ўлады і прыпынілі будаўніцтва завода АКБ да ліквідацыі недахопаў.
Але ўлады выдатна разумеюць, што гэтыя недахопы выправіць нельга - хiба пабудаваць завод з нуля і з грамадскімi абмеркаваннямi.
Разумеем гэта і мы, Жыхары Брэста, і не дапусцім на сваёй зямлі экалагічна небяспечных заводаў, якія дзеля ўласнай выгады, прыкрываючыся інтарэсамі дзяржавы, вырашылі пабудаваць такія таварышы, як Віктар Лемяшэўскі і Аляксандр Швец.
Дарэчы, тое што АйПаўэр, не выконвае распараджэнне ўладаў і завод працягвае працаваць выклікае шэраг пытанняў, першы з якіх, А што гэта за ўлада, калі яе распараджэнне ігнаруе нейкі прадпрымальнік? Або свінцовы Віктар не абы хто, а Асаблівы?

Пажывем, пабачым.
На гэтым відэа Дзямʼян Лепясевіч і Дзмітрый Бекалюк распавядаюць пра апошнія падзеі вакол завода АКБ, каментуюць і аналізуюць сітуацыю.

                                                                                                                               Cяргей Пятрухiн 

 
© 2019 "Берасцейская вясна"